20:01 29.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў аб’яўляе конкурс
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе набор слухачоў на 2009 – 2010 г.г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе чатырох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў канцы 2009 г., а апошнюю – летам 2010 г. у Страсбурзе (Летні Універсітэт дэмакратыі). Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні, Летні універсітэт дэмакратыі – 6 дзён. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.
У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў, узаемаадносін еўрапейскіх структур і краін СНД, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін.
У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, СНД, Беларусі і іншых краін, будуць арганізаваныя дыскусіі, круглыя сталы, іншыя інтэрактыўныя формы зносін.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.
Больш падрабязную інфармацыю аб Радзе Еўропы і Школах палітычных даследаванняў можна знайсці на сайце Рады Еўропы http://www.coe.int/ , у прыватнасці, па наступным адрасе: http://www.coe.int/t/dc/files/themes/ecoles_politiques/
Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкет. Анкеты неабходна выслаць у электроннай форме па адрасе easteuroschool@gmail.com да 10 лістапада 2009 г. (форма анкеты-заяўкі прыкладаецца).
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме