12:30 11.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Умовы Масквы ці нафта без ільготаў
У ходзе чарговага раунда перамоваў аб умовах паставак нафты з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь, праведзенага 9 студзеня, у Маскве, беларуская і расійская дэлегацыі зноў не змаглі прыйсці да кампраміснага рашэння і выйсці на падпісанне адпаведных дакументаў. Паводле расійскага эксперта, блізкага да перамоўных колаў, які агучыў пазіцыю Масквы, Беларусь можа застацца нават без тых ільготаў, якія дзейнічаюць сёння.
Беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам, якая прыбыла ў Маскву па запрашэнні намесніка старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Ігара Сечына, прадставіла аргументаваную пазіцыю беларускага бока.
Агучаныя беларускім бокам аргументы, як і прадстаўленыя разлікі, фактычна былі праігнараваныя расійскім бокам.
Пасля завяршэння перамоў у расійскім урадзе бакі абмяняліся пісьмовым выкладаннем сваіх пазіцый і выказалі гатоўнасць да працягнення перамоў, паведамляе БелТА.
Паводле аднаго з вядучых расійскіх экспертаў у нафтавай сферы, фактычна Мінск пастаўлены перад неабходнасцю падпісваць дамову на расійскіх умовах, у адваротным выпадку ён можа пазбавіцца і тых ільгот, якія Расія прадстаўляла Беларусі па-братэрску.
Па словах эксперта, Расія гатовая бяспошлінна пастаўляць у Беларусь нафту для ўнутранага спажывання, то бок субсідаваць беларускую эканоміку. Паводле маскоўскіх падлікаў, нашай краіне штогод патрабуецца каля 8 млн. тон нафты. Каля 1,7 млн. тон Беларусь здабывае самастойна, астатнія 6,3 млн. тон Расія паставіць без спагнання пошлін.
Паводле расійскага эксперта, выгода Беларусі ў дадзеным выпадку ацэньваецца ў 1,8 млрд. даляраў і можа нават перавысіць гэтую лічбу, так як нафту расце ў цане.
Эксперт асабліва падкрэсліў, што такую прапанову «Расія не рабіла нікому», і Беларусь яго атрымала толькі «з улікам асаблівых адносін», паведамляе сайт naviny.by.
Расійскі нафтавы эксперт лічыць, што Беларусь пагадзіцца на падпісанне міжурадавага пагаднення па пастаўках расійскай нафты ў Беларусь на расійскіх умовах.
- Беларускі бок пойдзе на падпісанне міжураддамовы на расійскіх умовах, - сказаў эксперт "Інтэрфаксу".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме