19:01 05.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Уладзімер Рыжкоў: "Відавочна, што ў Крамля ёсьць плян"
Вядомы расейскі палітык Уладзімер Рыжкоў ня выключыў, што паказ на канале НТВ антылукашэнкаўскага фільму, магчыма, атрымае працяг у выглядзе іншых "баявых дзеяньняў" Крамля супроць Аляксандра Лукашэнкі.
"Больш чым праўдападобна, што за інфармацыйнай вайной адновяцца малочная ды іншыя. У Расеі ёсьць адпрацаваныя тэхналёгіі, ёсьць Генадзій Анішчанка, які ў патрэбны момант знаходзіць палачкі Коха ці яшчэ нейкую гадасьць. Ёсьць Дзяржстандарт, які таксама знаходзіць што заўгодна дзе заўгодна. І ўвогуле, як паказвае досьвед, Крэмль пачынае такія інфармацыйныя войны, маючы плян дзеяньняў, які выходзіць далёка за паказ аднаго фільму. Таму вельмі праўдападобна, што за гэтым будуць яшчэ і нейкія эканамічныя захады".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме