12:00 01.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Уладзімір Колас: Някепска, каб у нас былі свае людзі ў Кангрэсе ЗША
«У сур'ёзным бізнэсе любое махлярства, парушэнне правіл і нормаў, любая несумленная гульня, -- усё гэта даўно прызнана эканамічна неэфектыўным. Тое ж самае і ў палітыцы», - лічыць Старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі, дырэктар Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя Уладзімір Колас.
Ён адказывае на пытанні Ганны Красулінай.
- Якія асноўныя рысы менталітэта беларуса Вы б вызначылі?
- Дабрасумленнасць, працавітасць, зацятасць, ну, а ў плане грамадска-палітычным – гэта брак рэлігійнай і грамадзянкай актыўнасці. Гэтыя рысы сфармаваныя шмактканфесійнай сітуацыяй, у якой спрадвеку існавалі беларусы, а таксама палітычнай залежнасцю, дзяржаўнай несамастойнасцю, у якой яны існуюць напрацягу некалькіх апошніх стагоддзяў. Тым не менш, менавіта ўласцівая беларусам зацятасць дазволіла ім захавацца як нацыі да нашых дзён. І гэта дае падставы для аптымізму.
- Як змяніўся менталітэт беларусаў за апошнія 17 год і ці змяніўся ён?
- Не вельмі. Таму што дагэтуль ужываюцца тыя жа сродкі ўздзеяння на грамадскую свядомасць, якія выкарыстоўвала спачатку імперская царская, а потым – сталінская прапаганда. І такія рысы, як грамадзянская пасіўнасць, апатыя – яны засталіся. Што да рысаў станоўчых – працавітасці, дабрасумленнасці, адказнасці, дысцыплінаванасці, – яны не атрымліваюць належнага развіцця. Пакуль, дзякуй Богу, народ іх не згубіў, але… На дзяржаўным узроўні гэтыя якасці не стымулююцца. Свавольства ўладаў, несумленныя выбары, залежны суд, карумпаванасць чынавенства, - усё гэта падае вельмі шкодны прыклад, разбэшчвае людзей.
- А ці не падобна гэта на ляноту, але не як ляжанне на канапе і ўвогуле нешта адмоўнае, а акумуляванне моцы перад рыўком?
- Ну, я не сказаў бы, што тут лянівы народ жыве. Хутчэй беларусы – нацыя пахараў. У нас не сустрэнеш такога, як мы бачылі, напрыклад, у некаторых іншых былых рэспубліках СССР, дзе ўсё развальвалася, а людзі на вуліцах пілі каву, гулялі туды-сюды і ніхто пальцам не варушыў, каб хоць якую дошку прыбіць. Не, белорусы – народ вельмі працавіты, адказны. Але грамадзска-палітычная сітуацыя уплывае на сітуацыю эканамічную і не дазваляе людзям па - сапраўднаму працавць на сябе і паляпшаць свой дабрабыт. А змяніць усё гэта не дае тая самая грамадская абыякавасць, нявер’е ў тое, што перамены магчымыя.
- Якая мадэль ідэнтычнасці для беларусаў была б наібольш прымальнай?
- Еўрапейская мадэль нацыянальнай ідэнтычнасці, што азначае адчуванне прыналежнасці да нацыянальнай дзяржавы. З усімі адпаведнымі атрыбутамі.
- Да якой нацыянальнай дзяржавы?
- Натуральна, да беларускай дзяржавы. Чым мы, дарэчы, па форме і з'яўляемся. Але, нажаль, пакуль – толькі па форме. І калі гэтая форма будзе напоўненая сапраўднай сутнасцю, то і размаўляць мы ўсе будзем па- беларуску. А без гэтага будзе захоўвацца тое разжыжэнне мазгоў, якое назіраецца цяпер.
- А што гаворыць Ваша інтуіцыя творчага чалавека, што будзе тут у бліжэйшы час? Скажам, праз два гады?
- Не хацелася б гадаць. Але бачу наперадзе свабоду. Тую свабоду, да якой імкнешся, і якой баішся. Таму што вельмі не хацелася б дапусціць раздраю, які, у перспектыве, таксама магчымы. Хацелася б, каб усе, хто імкнецца да пераменаў, прасякнуліся б адчуваннем сваёй высокай місіі. А не ставіліся б да гэтага, як да палітбізнэса. Бо ў гэтым – галоўная небяспека.
- А ці магчыма, на Ваш погляд, палітыка з чыстымі рукамі?
- Я лічу, што так. І таму ёсць шматлікія прыклады. А таксама ёсць і механізмы, якія гэта стымулююць. З другога боку, мы бачым, што адбываецца з тымі, хто парушае правілы сумленнай палітыкі. Узяць таго ж Берлусконі… Механізмы, якія дазваляюць дабівацца справядлівасці, існуюць і працуюць. Калі ў звычайным бізнэсе акцыянеры наймаюць мэнеджэра і давяраюць яму свае капіталы, то ў палітыцы выбаршчыкі таксама абіраюць свайго прадстаўніка і дэлегуюць яму пэўныя свае паўнамоцтвы. У гэтым сэнсе палітыка падобная на бізнэс.
І калі ў сур'ёзным бізнэсе любое махлярства, парушэнне правіл і нормаў, любая несумленная гульня, -- усё гэта даўно прызнана эканамічна неэфектыўным, то тое ж самае адбываецца і ў палітыцы. Уся гэтая дэмагогія, хлуслівы папулізм, з якім некаторыя прайдзісветы дарываюцца да ўлады, рана ці позна прыводзяць да вельмі сумных наступстваў.
- Што б Вы сказалі чалавеку, які зараз глядзіць вось на гэта і думае: “Ай, трэба валіць адсюль...”
- Гэта справа кожнага. У прынцыпе, увесь свет так жыве: там, дзе ёсць добрая праца, туды і едуць. Свет зараз вольны ў гэтым плане. Але – вось што я кажу сваім ліцеістам – дзе б ты ні знаходзіўся, ты павінен памятаць пра сваю Радзіму, памятаць пра тое, што ты абавязаны ёй. І не так гэта і кепска, каб у нас былі свае людзі ў Кангрэсе ЗША, і ў Міжнародным Валютным Фондзе, і сярод еўрадэпутатаў у Брюсэлі. Мы ведаем, як дапамоглі палякам і Папа Йоган Павел ІІІ, і дзяржсакратар ЗША Збігнеў Бжезінскі і г.д.
Але я таксама кажу сваім дзецям, што больш за ўсіх паважаю тых, хто застаецца ў Беларусі. І больш за ўсё гэта цаню.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |