13:30 23.05.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Улады ўзмацняюць ціск на тых, хто падтрымлівае апазіцыю
Выклікі ў падатковую ўсіх тых, хто мог ахвяраваць сродкі на адваката Анатоля Лябедзькі, нішто іншае, як спроба ўціску на людзей, якія здольныя аказаць рэальную дапамогу апазіцыі, лічыць старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юрый Істомін.
Учора па позве ён мусіў з'явіцца ў падатковую інспекцыю. Адказваць давялося на загадзя падрыхтаваныя пытанні, якія інспектар Краўцэвіч зачытала з аркушыка. Яе цікавілі ахвяраванні, якія былі зробленыя на адваката Анатоля Лябедзькі, калі палітык сядзеў ў СІЗА КДБ, стасункі з сямьей Лябедзькі, а таксама тое, якія прыбыткі мае сам Юрый Істомін і ці здольны ён рабіць ахвяраванні.
«Мяркуючы па спісе тых, хто ахвяраваў сродкі, я думаю, гэтым усё не скончыцца, - паведаміў ucpb.org Юры Істомін. – Выглядае на тое, што гэта загад зверху, магчыма, кіраўніцтва КДБ. Такім чынам робіцца ціск на людзей, якія могуць ахвяраваць сродкі для апазіцыі, каб больш не было падобных захадаў па падтрымцы дзейнасці партыі і асобных людзей, якія працуюць у гэтай партыі. Але нас не запалохаеш, і мы будзем працаваць далей».
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме