17:00 10.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Улады могуць узаконіць «сьпіс невыязных»
Ці сапраўды ўлады гатовыя будуць дэ-факта ўвесьці сьпісы невыязных зь Беларусі ці гэта пакуль толькі новая тактыка перашкодаў для дзейнасьці апазыцыйных актывістаў? Ці могуць улады пайсьці на тое, каб унесьці адпаведныя зьмены ў заканадаўства? На гэтыя пытаньні адказвае намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.
— Апошнія паведамленьні пра тое, што Анатоль Лябедзька ня быў выпушчаны з тэрыторыі Беларусі, Аляксандар Дабравольскі быў дагледжаны і высаджаны з цягніка на шляху зь Літвы ў Беларусь. Ці можна сказаць, што тактыка ўладаў палягае ў тым, каб псыхалягічна ціснуць на апазыцыйных актывістаў у тым ліку і такім чынам? Бо ўлады афіцыйна адмаўляюць наяўнасьць нейкага «сьпісу невыязных»...
— Я б сказаў, што з аднаго боку, тут нічога новага няма. Сьпісы на мяжы існуюць даўно, і мы заўсёды адзначалі, што ўлады выкарыстоўваюць пэўныя рэчы для кантролю за перамяшчэньнем пэўных грамадзянаў паводле палітычных матываў. Я сам асабіста быў паўтары гады ў такім сьпісе, і пераезд мяжы звычайна суправаджаўся пільным наглядам рэчаў і транспартных сродкаў.
Але апошнія падзеі супалі з інфармацыяй пра тое, што ўладамі нібыта рыхтуецца сьпіс са 108-мі чалавек, якім будзе абмежавана права на выезд. Але законна гэта зрабіць немагчыма. Існуючае заканадаўства не прадугледжвае такіх падставаў.
— Але мы ведаем, што часам, калі ўладам нешта не дазваляе рабіць закон, яны рабілі гэта дэ-факта, а ўжо потым прымалі закон, які апраўдваў гэтыя дзеяньні. Напрыклад, закон не дазваляў затрымліваць людзей, якія проста пляскаюць у далоні на вуліцах — улады гэта рабілі, але ўжо потым прынялі закон пра забарону «дзеяньня альбо бязьдзеяньня». На гэты раз улады, здаецца, не зьбіраюцца прымаць ніякага акту наконт «нявыезду». Яны баяцца, што гэта будзе настолькі абуральным, што выкліча нездавальненьне ня толькі апазыцыі, але і простых людзей?
— Па-першае, мы ня ведаем, што зьбіраюцца рабіць улады. Калі я камэнтаваў наконт сьпісаў, я падкрэсьліваў, што сёньняшняе заканадаўства не дапускае такіх падставаў. Там ёсьць пералік законных падставаў для часовага абмежаваньня права на выезд, і гэты пералік завершаны, ён не падлягае больш шырокаму тлумачэньню.
такія зьмены могуць не закранаць «шырокія народныя масы», бо абмежаваньне права на выезд можа быць накіраванае на пэўную групу — апазыцыянэраў, праваабаронцаў
Але пры жаданьні ўлады могуць унесьці зьмены і падагнаць заканадаўства пад канкрэтныя патрэбы. І мы вельмі шмат бачылі такіх прыкладаў. Той жа закон аб дактыляскапіі. Уладам трэба было правесьці масавую дактыляскапію, але закон такой магчымасьці не даваў. Тады былі ўнесены адмысловыя зьмены, што ўсе ваеннаабавязаныя павінны праходзіць дактыляскапію.
І гэта не адзіны прыклад. Тыя ж зьмены ў заканадаўства пасьля маўклівых акцыяў пратэсту, зьмены ў Крымінальны кодэкс пасьля справы Бяляцкага, паказвае, што такое можа практыкавацца, калі закон будзе падганяцца пад канкрэтныя сытуацыі.
І ў прынцыпе такія зьмены могуць не закранаць «шырокія народныя масы», бо абмежаваньне права на выезд можа быць накіраванае на пэўную групу — апазыцыянэраў, праваабаронцаў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |