20:45 17.08.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Удзельнікам антыкарупцыйнай акцыі прысудзілі штрафы
Баранавіцкіх актывістаў Пятра Рузава і Юрыя Багдановіча суд аштрафаваў на 175 тысяч рублёў штрафу, Арцёма Ластавецкага і Сямёна Былінскага — на 140 тысяч рублёў за пікет з расцяжкай "Не карупцыі!".
Нагадаем, актывісты пратэставалі супраць распродажу цэнтра Баранавічаў мясцовым чыноўнікам. Рузаў і Багдановіч атрымалі больш суровую кару ад суддзі Аксаны Сарахман, якая "спецыялізуецца" па абвінаваўчых палітычных выраках. Суддзя Тацяна Жырко была менш суровай.
Пасля суда юнакі адразу ж падаліся ў сталоўку. Па іх словах, мясцовыя міліцыянты амаль суткі пратрымалі іх у жалезнай клетцы без вады і ежы, нават адмовіліся прыняць перадачу ад блізкіх.
Сябра БХК Вячаслаў Болбат, які назіраў за акцыяй, звінавачаны міліцыяй у парушэнні правілаў вулічнага руху. Праўда, пры гэтым міліцыянты абшукалі яго і знішчылі касету з яго фотакамеры.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |