17:30 05.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Удзельнікі V Летняга ўніверсітэта дэмакратыі патрабуюць вызваліць Андрэя Бандарэнку
У Страсбургу завяршыў працу V Летні ўніверсітэт дэмакратыі, які быў арганізаваны Радай Еўропы разам з Асацыяцыяй школ палітычных даследаванняў. На цырымоніі закрыцця 650 яго ўдзельнікаў, якія прадстаўлялі школы 16 краін, аднагалосна прынялі фінальную дэкларацыю.
Акрамя ацэнкі сітуацыі ў Еўропе і свеце, а таксама прапаноў па спрыянню больш актыўнаму ўдзелу моладзі ў прыняцці палітычных рашэнняў, дэкларацыя змяшчае заклік да беларускіх уладаў вызваліць сябра нацыянальнага камітэта АГП Андрэя Бандарэнку. Удзельнікі V Летняга ўніверсітэта дэмакратыі занепакоены лёсам іх калегі, які ўдзельнічаў ва Усходнееўрапейскай школе палітычных даследаванняў у 2009 годзе, у парламенцкіх выбарах у Беларусі і цяпер несправядліва асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі.
«Мы не думаем, што гэты заклік дазволіць вырашыць праблему, – пракаментаваў падзею старшыня камісіі АГП па палітычных пытаннях і ўдзельнік V Летняга ўніверсітэта дэмакратыі Аляксандр Дабравольскі. – Але шэраг падобных ініцыятыў можа дапамагчы ў вырашэнні гэтага пытання».
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |