15:15 08.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У справе Аўтуховіча з'явіўся новы падазраваны
Чацвёртым падазраваным па справе ваўкавыскага прадпрымальніка стаў жыхар Горадні Міхаіл Казлоў.
Пра гэта стала вядома з дакумэнту аб працягу следства па справе да 8 лістапада,— паведаміў «Свабодзе» праваабаронца Алег Волчак.
Хто такі спадар Казлоў і якое ён мае дачыненне да справы, пакуль невядома. Няясна таксама, ці ён затрыманы.
Цяпер па Ваўкавыскай справе праходзяць чатыры падазраваныя: Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка, Аляксандар Ларын і Міхаіл Казлоў.
Іх абвінавачваюць ў падпале дома міліцыянта ў Ваўкавыску. МікалайАўтуховіч, як і ягоныя сябры, вінаватым сябе не прызнае. Ад 16 красавіка да 16 ліпеня прадпрымальнік трымаў галадоўку пратэсту. Праз некалькі дзён пасля таго, як Аўтуховіч спыніў галадоўку, МУС распаўсюдзіў звесткі, паводле якіх прадпрымальнік фігуруе яшчэ ў адной крымінальнай справе — аб падрыхтоўцы замаху на старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзіміра Саўчанку і намесніка міністра падаткаў і збораў Віктара Камянко.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме