01:46 09.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У снежні Бенедыкт XVI атрымае афіцыйнае запрашэнне наведаць Беларусь
Афіцыйнае запрашэнне Бенедыкту XVI наведаць Беларусь перададуць беларускія біскупы ў снежні падчас візіту ў Ватыкан. Мяркуецца, што ён мусіць адбыцца ў 2010 годзе.
"Бенедыкт XVI атрымаў ужо два запрашэнні ў Беларусь ад прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. У мінулым годзе прэзідэнт запрашаў папу праз яго дзяржаўнага сакратара кардынала Тарчызіо Бертоне, а сёлета — падчас свайго візіту ў апостальскую сталіцу ў красавіку", — цытуе словы мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча БелаПАН.
Паводле яго слоў, найбольш верагодным часам візіту Бенедыкта XVI з’яўляецца вясна або лета 2010 года. Акрамя сталіцы Беларусі папа таксама меў бы магчымасць наведаць нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе, сказаў мітрапаліт.
На яго думку, існуе вялікая верагоднасць сустрэчы пантыфіка з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, якая магла б адбыцца, напрыклад, у Мінску.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме