18:31 29.09.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У складзе выбарчых камісій – 4 прадстаўніка АГП
28 верасня на сумесным паседжанні Вілейскага райвыканкама і Вілейскага Савета Дэпутатаў утворана Вілейская раённая камісія па выбарах. У яе склад абраны старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі - Уладзімір Малярчук.
Пры галасаванні за ўключэнне Малярчука ў склад камісіі прагаласавалі супраць толькі два чалавекі - рэдактар газеты "Шлях перамогі" Кузаўкіна і дэпутат, старшыня Нарацкага С/С Бяганскі.
На пытанне, наколькі прадстаўнікі апазіцыі могуць паўплываць на працу выбарчых камісій і паспрыяць дэмакратычнасці выбараў Уладзімір Малярчук адказаў:
“Мы не палепшым стан працы камісій, а, хутчэй за ўсё, "пагоршым". Бо супрацьстаянне ўжо пачалося.
Я, напрыклад, буду дамагацца выканання ўсіх вызначаных законам пуктаў і, калі будуць парушэнні, а парушэнні, несумнеўна, будуць, звярнуся да насельніцтва горада і раёна.
Рыхтуецца масавае датэрміновае галасаванне. Натуральна я паспрабую не дапусціць гэтага, і, думаю, такая мая пазіцыя ідзе ў разрэз з намерамі праўладных удзелькаў камісіі.
Таксама я маю намер дамагацца абрання мяне старшынёй камісіі, хаця гэта малаверагодна. Але, калі галасаванне будзе тайным, і людзі змогуць больш вольна выказаць сваё меркаванне, у мяне з’явіцца шанец стаць старшынёй.
Нагадаем, у склад выбарчых камісій абраныя яшчэ тры сябра АГП.
У склад выбарчай камісіі Жодзіна абраны старшыня камісіі АГП па пытаннях экалогіі і мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы Аляксандр Ваўчанін.
У Клецкую раённую камісію ўключаны кіраўнік мясцовай арганізацыі АГП Уладзімір Паклонскі.
У Гарадзенскую абласную камісію абраны ветэран АГП, кіраўнік грамадскага аб’яднання "Беларускае нумізматычнае таварыства" Віктар Какарека.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме