15:17 16.03.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У шпіталь пасьля ператрусу
Пасьля таго як у мінулы чацьвер у кватэры лідэра грамадзкай ініцыятывы “Астравецкая атамная — гэта злачынства” Міколы Ўласевіча зрабілі ператрус, увечары яму стала дрэнна.
Як распавядае сам Мікола Ўласевіч: “У чацьвер я прыняў парашкі й неяк заснуў, але заўтра раніцай ізноў адчуў слабасьць”. Ён сказаў таксама, што ў той дзень вельмі моцна перахваляваўся.
У пятніцу Міколу Ўласевіча шпіталізавалі. У яго арытмія сэрца. Зараз ён ужо пачуваецца лепей.
Мікалаю Ўласевічу 57 гадоў, ён інвалід 3 групы, з 2003 году — беспрацоўны. Настаўнічаў у Астравецкім раёне, выкладаў геаграфію, фізкультуру й працу. Пасьля таго як пачаў дамагацца праз суд своечасовай выплаты заробку, зь ім не працягнулі кантракт.
Нагадаю, што ператрус у кватэры спадара Ўласевіча ажыцьцяўляўся з санкцыі пракурора раёну на падставе паведамленьня начальніка Ўпраўленьня КДБ па Астравецкім раёне спадара Шмурэя аб тым, што 4 сакавіка ў вёсцы Альхоўка Астравецкага раёну распаўсюджвалі літаратуру невядомага характару.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме