18:31 22.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У рэйтынгу эканамічнай свабоды амерыканскага інстытута The Heritage Foundation Беларусь трапіла ў групу "абсалютна несвабодных" краін
У рэйтынгу эканамічнай свабоды амерыканскага інстытута The Heritage Foundation Беларусь трапіла ў групу "абсалютна несвабодных" краін. У штогадовым дакладзе, апублікаваным на афіцыйным сайце інстытута, Беларусь займае 150-е месца з 183.
У раздзеле, прысвечаным Беларусі, эксперты The Heritage Foundation зазначаюць, што ў краіне існуе "паўсямесны кантроль і ўмяшанне дзяржавы ў беларускую эканоміку". "Рэструктурызацыя ідзе вельмі марудна, і невялікі прыватны сектар застаецца неразвітым. Заканадаўчыя акты застаюцца заблытанымі, — зазначаецца ў дакладзе. — Паказчыкі фінансавай і інвестыцыйнай свабод, правы ўласнасці, свабоды ад карупцыі на 20—40 пунктаў ніжэйшыя за сярэднесусветныя паказчыкі (маецца на ўвазе дадзены рэйтынг. — БелаПАН.). Апрача небяспекі невыканання права ўласнасці і карупцыі, замежныя інвестары сутыкаюцца з абмежаваннямі і бюракратычнымі затрымкамі".
Згодна з рэйтынгам, індэкс эканамічнай свабоды Беларусі склаў 48.7 пункта (у краін, якія трапілі ў дзесятку лепшых, гэты паказчык вагаецца ад 77.2 да 89.7), паказчыкі свабоды ад карупцыі пагоршыліся да 20 пунктаў, грашова-крэдытнай свабоды — да 62.6 пункта.
"Абсалютна несвабоднымі" The Heritage Foundation называе краіны, якія набралі ў рэйтынгу менш за 50 пунктаў. "Пераважна несвабоднымі" лічацца краіны, якія атрымалі ад 50 да 60 пунктаў, "адносна свабоднымі" — 60—70 пунктаў, "у асноўным свабоднымі" — 70—80 пунктаў, "свабоднымі" — звыш 80 пунктаў.
У дзесятку "эканамічна свабодных" краін трапілі Ганконг, Сінгапур, Аўстралія, Новая Зеландыя, Ірландыя, Швейцарыя, Канада, ЗША, Данія, Чылі.
Варта зазначыць, што беларускі ўрад не раз заяўляў аб намеры Беларусі ўвайсці ў трыццатку краін з найлепшымі ўмовамі вядзення бізнесу. У 2010 годзе ставіцца задача прыцягнуць у эканоміку краіны не менш як 2,7 млрд. долараў прамых замежных інвестыцый — пра гэта заявіў 20 студзеня прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі.
Даведка БелаПАН. Стратэгічны даследчы інстытут The Heritage Foundation (ЗША) быў заснаваны ў 1973 годзе. Займаецца шырокім спектрам даследавання міжнароднай палітыкі. Штогод складае рэйтынг эканамічнай свабоды ў розных краінах свету па дзесяці паказчыках, уключаючы свабоду вядзення бізнесу, гандлю, сітуацыю з фіскальнай і грашова-крэдытнай палітыкай, свабоду інвестыцый, працоўнага рынку, а таксама карупцыю.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
9 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |