13:15 31.08.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У расейскую амбасаду кінулі “кактэйль Молатава”
Вялікага пажару не здарылася. Згарэла адна машына, прыпаркаваная ў двары амбасады. Ніхто не пацярпеў. Міліцыя праводзіць праверку з мэтай завядзеньня крымінальнай справы.
Заведзена крымінальная справа
У сувязі з інцыдэнтам на тэрыторыі амбасады Расеі ў Менску міліцыя завяла крымінальную справу.
Пра гэта паведамілі ва ўпраўленьні ўнутраных справаў Менска: "Заведзеная крымінальная справа па артыкуле 339 "Хуліганства" Крымінальнага кодэксу Беларусі, ёсьць 2 падазраваных, але асобы іх яшчэ не вызначаныя".
Бясьпеку амбасады Беларусі ў Маскве ўзмацнілі
Міліцыя Масквы ўзмацняе меры бясьпекі ў раёне беларускай амбасады, паведаміў намесьнік кіраўніка ўпраўленьня унутраных спраў Масквы Вячаслаў Казлоў.
"У такіх выпадках мы заўсёды прымаем адэкватныя захады. Мы наблізілі нашы апэратыўныя нарады да амбасады ",— цытуе Казлова Інтэрфакс.
У Думе думаюць, што беларускія ўлады не датычныя
Інцыдэнт на тэрыторыі расейскай амбасады ў Менску наўрад ці інсьпіраваны прадстаўнікамі ўладных структур Беларусі, заявіў Інтэрфаксу старшыня камітэта Дзярждумы па справах СНД і сувязях з суайчыннікамі Аляксей Астроўскі.
"Лічу, што гэта спроба некаторых сіл выкарыстаць напружаныя моманты ў расейска-беларускіх адносінах з тым, каб яшчэ больш іх абвастрыць і пагоршыць,— сказаў Астроўскі. — Але я б катэгарычна не стаў шукаць ініцыятараў гэтага непрыемнага інцыдэнту ў некаторых ўладных структурах Беларусі".
Падобнае меркаваньне выказаў і першы намесьнік старшыні думскага камітэту па справах СНД і сувязях з суайчыннікамі Канстанцін Затулін: "Няма зараз ніякіх падставаў падазраваць, што да гэтага інцыдэнту датычны хто-небудзь з прадстаўнікоў беларускай улады".
У той жа час Затулін цалкам не выключае верагоднасьць таго, што ініцыятарамі інцыдэнту ў расейскай амбасады мог быць хто-небудзь з прадстаўнікоў уладных структур Беларусі.
"У савецкі час у 1979 годзе, калі паўсталі напружаныя адносіны паміж Кітаем і Віетнамам, нас, маскоўскіх студэнтаў, тады сабралі, накіравалі да амбасады Кітая, якую мы закідвалі чарнільніцамі, якімі нас загадзя забясьпечылі нейкія людзі з-за рага. Вельмі б не хацелася думаць, што такога роду сцэнар мог бы прымяняцца сёньня і ў Беларусі ", — сказаў Затулін.
МЗС Расеі патрабуе знайсьці і пакараць вінаватых
МЗС Расеі выказала абурэньне ў сувязі з нападам на амбасаду РФ у Беларусі, на тэрыторыю якога напярэдадні былі кінутыя дзьве бутэлькі з запальнай сумесьсю.
"Расцэньваем гэтае здарэньне як абуральныя акт, за якім праглядаецца імкненьне пэўных сілаў паспрабаваць перашкодзіць нармальнай працы амбасады і прыўнесьці ў двухбаковыя адносіны элемэнты недаверу і напружанасьці", — гаворыцца ў заяве МЗС Расеі.
"Расейскі бок настойвае на правядзеньні апэратыўнага і ўважлівага расьсьледаваньня ўсіх абставінаў дадзенага здарэньня, выяўленьні і пакараньні арганізатараў і выканаўцаў злачынства. Зыходзім з таго, што з боку праваахоўных органаў Беларусі будуць прыняты ўсе неабходныя меры для безумоўнага недапушчэньня падобных акцый у будучыні", — гаворыцца ў заяве расійскага зьнешнепалітычнага ведамства.
Амбасада Расеі накіравала ноту ў МЗС Беларусі
Расейская амбасада накіравала ноту ў сувязі з інцыдэнтам, які адбыўся ўвечары 30 жніўня на тэрыторыі гэтага дыпляматычнага прадстаўніцтва.
Як паведаміў БелаПАН дарадца амбасады Расеі па працы са СМІ Вадзім Гусеў, у ноце ўтрымліваецца просьба аказаць садзейнічаньне ў расьследаванні здарэньня і прадухіліць падобныя інцыдэнты надалей.
Пры гэтым Гусеў падкрэсліў, што да заканчэньня сьледчых мерапрыемстваў расейскі бок ўстрымаецца ад камэнтароў інцыдэнту.
МЗС Беларусі абураецца
МЗС Беларусі лічыць інцыдэнт з амбасадай Расеі "хуліганскай выхадкай, накіраванай супраць беларуска-расейскіх адносін".
"Мы з заклапочанасьцю і абурэньнем успрынялі інфармацыю пра здарэньне ў амбасадзе Расейскай Фэдэрацыі", — гаворыцца ў заяве прэсавага сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных.
"Гэта злачынная хуліганская выхадка, накіраваная супраць здаровага сэнсу і беларуска-расійскіх стасункаў. Мы разьлічваем, што вінаватыя панясуць суровае пакараньне ў адпаведнасьці з законам".
Міліцыя шукае
Менская міліцыя вядзе пошук зламысьнікаў, якія кінулі некалькі бутэлек з запальнай сумесьсю на тэрыторыю амбасады Расеі ў Менску.
"Як мяркуецца, хуліганскія дзеяньні ўчынілі два зламысьніка. Цяпер ідзе іх пошук ",— паведаміў Інтэрфаксу кіраўнік прэсавай службы ГУУС Менска Аляксандр Ластоўскі.
Ён адзначыў, што вырашаецца пытаньне аб завядзеньні крымінальнай справы па артыкуле 339 "Хуліганства" Крымінальнага кодэксу Беларусі.
"Супрацоўнікамі сьледча-апэратыўнай групы зь месца здарэньня была канфіскаваная бутэлька ёмістасьцю 0,3 літра з запальнай сумесьсю і аскепкі яшчэ адной бутэлькі з кнотам",— паведамілі ў ГУУС. На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група.
Начное здарэньне
Ноччу невядомыя кінулі дзьве бутэлькі з запальнай сумесьсю ў будынак амбасады Расеі ў Менску. Гэты факт пацьвердзіў дзяжурны амбасады.
"Пакуль мы не камэнтуем гэты выпадак. Разьбіраемся", — адзначыў ён.
Як паведамілі ў амбасадзе Расеі, камэры відэаназіраньня, усталяваныя вакол расейскай амбасады ў Менску, зафіксавалі злачынцаў.
У МНС Беларусі паведамілі, што істотны пажар не ўзьнік і ніхто не пацярпеў. Часткова згарэла адна з пасольскіх машын, бутэлька разьбіла яе задняе шкло і падпаліла салён машыны. Але яе хутка патушылі.
У менскай міліцыі паведамляюць, што праводзіцца праверка па гэтым факце з мэтай завядзеньня крымінальнай справы, рэшткі гаручай вадкасьці ўзятыя для экспэртызы.
Раніцай ля амбасады знакаў інцыдэнту ўжо не бачна.
Іншыя напады на амбасаду Расеі ў Менску
У чэрвені 2001 года на тэрыторыю расейскай амбасады ў Беларусі была кінутая ручная граната. Гэта здарылася за некалькі гадзін перад прыбыцьцём у Менск былога расейскага прэзыдэнта Пуціна.
У выніку атакі ніхто не пацярпеў, а сама амбасада ацаніла здарэньне як хуліганскую выхадку, а не тэрарыстычную акцыю. Аднак тады прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка імгненна запатрабаваў ўзмацненьня мераў бясьпекі для лідэраў краінаў СНД, якія прыбылі на саміт у Менск.
У 1997 годзе невядомыя абстралялі расейскую амбасаду ў Менску з аўтамата Калашнікава. Ніхто не пацярпеў. У абодвух выпадках вінаватых не знайшлі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
28 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |