17:16 09.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У мінскім офісе АГП прайшла лекцыя-семінар “Станаўленне гарадской цывілізацыі”
8 красавіка ў мінскім офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбылася лекцыя-семінар “Станаўленне гарадской цывілізацыі”, прысвечаная гісторыі Мінска. Мерапрыемства было арганізаванае Мінскай гарадской арганізацыяй “Маладыя дэмакраты”.
Перад прысутнымі выступіў доктар гістарычных навук, прафесар Захар Шыбека. Ён правёў экскурс у гісторыю беларускай сталіцы, распавёу цікавыя факты пра мінулае Мінска, а таксама адказаў на пытанні прысутных.
“Цікава было тое, што спадар Шыбека пабудаваў свой расповед с пункту гледжання беларускага нацыятворчага працэсу, - падзяліўся сваімі ўражаннямі намеснік старшыні “Маладых дэмакратаў” Аляксандр Сяргеянка. - Гісторык распавёў пра тое, чаму менавіта Мінск быў абраны сталіцай беларускай дзяржавы, а ні Вільня, ні Магілёў, якія маюць легедарную гістарычную спадчыну. Вельмі цікава было пачуць і шмат гістарычных фактаў, пра якія раней нам не было вядома”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме