22:00 16.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У кватэры журналісткі “Народнай волі” Марыны Коктыш праходзіць ператрус
Міліцыя праводзіць ператрус у кватэры намесніцы галоўнага рэдактара газеты “Народная воля” Марыны Коктыш. Ніякіх падрабязнасцяў Марына не здолела распавесці.
Нагадаем, сёння адбыліся ператрусы ў кватэры рэдактара сайта “Хартыя ‘97” Наталлі Радзінай. У яе канфіскавалі 8 камп’ютараў. Таксама міліцыя правяла вобыск на працоўным месцы шэф-рэдактара “Народнай волі” Святланы Калінкінай. Усе тры ператрусы, найхутчэй, звязаныя са справы пра паклёп на колішняга кіраўніка Гомельскага КДБ Івана Каржа.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме