23:01 23.09.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У дзень рэгістрацыі сваёй групы Раманчук дасць прэс-канферэнцыю ў Маскве
Падчас візіту ў Цэнтрвыбаркам Яраслаў Раманчук патлумачыў, навошта падмануў Еўрарадыё адносна колькасці сваёй ініцыятыўнай групы, чаму колерам сваёй кампаніі абраў колер кампаніі “Гавары праўду!” і расказаў, як пераманіў да сябе расійскіх журналістаў, якія прыедуць да Лукашэнкі.
Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук прывёз на рэгістрацыю спісы сваёй ініцыятыўнай групы ў другой палове 23 верасня. І паспрабаваў адразу накіравацца ў ЦВК, але на падыходзе быў спынены "нахабнымі" журналістамі, якія запатрабавалі справаздачы: з чым ён ідзе да Ярмошынай? Яраслаў Раманчук:“Каманда гатовая — 1500 чалавек, заўтра яшчэ больш будзе. Старэйшаму сябру 82 гады — вельмі такая актыўная спадарыня, малодшаму, безумоўна, 18. Каманда з 32 гарадоў нашай краіны, уся сетка гатовая і з аптымізмам чакае, як 19 снежня будзем на плошчы святкаваць перамогу”.
Карэспандэнт Еўрарадыё пацікавіўся, як за ноч група Раманчука здолела павялічыцца амаль у два разы. Нагадаем, у сераду палітык заявіў нашаму радыё, што ў яго групу ўваходзіць 800 чалавек.
Яраслаў Раманчук:“Навошта праўду казаць, калі можна, сюрпрызы каб былі?!”
Еўрарадыё: “Атрымліваецца, што кандыдат пачынае сваю кампанію з маны?!”
Яраслаў Раманчук: “Ёсць пэўная тактыка, падалі заявы людзі — так вось і было”.
За Раманчука заступіўся кіраўнік яго штаба Леў Марголін, які патлумачыў, што яны ўчора агучвалі тую лічбу сябраў групы, колькі было заяў. Але ўвечары з рэгіёнаў яшчэ падвезлі амаль 800 заяў з просьбай уключэння ў ініцыятыўную групу.
Леў Марголін |
Яшчэ журналістаў зацікавіла дзіўная эмблема на лацканах пінжакоў групы Раманчука, колер якой падазрона нагадваў колер, абраны кампаніяй “Гавары праўду!”
Яраслаў Раманчук: “Гэта сімвал нашай кампаніі — зялёны і жоўты. Жоўты — гэта сімвал таго, што мы захоўваем лепшае. Кветку, якая стала сімвалам нашай кампаніі, зрабіў вядомы дызайнер, знаўца беларускай прыроды. А зялёны — гэта сімвал новага. Мы будзем будаваць новае: новую адкрытую краіну, рыначную эканоміку, дэмакратычны ўрад”.
Паводле словаў Раманчука, у яго на выбарах будзе толькі адзін канкурэнт — Лукашэнка. Усіх астатніх кандыдатаў ён канкурэнтамі не лічыць.
Яраслаў Раманчук:“Гэта партнёры па дэмакратызацыі Беларусі, сябры, з якімі мы разам былі ў барацьбе за свабоду. Якія яны канкурэнты?! Я больш іх разглядаю як партнёраў, якія будуць у адной камандзе пасля рэгістрацыі”.
А стварэнне адной каманды для аднаго кандыдата адбудзецца пасля заканчэння збору подпісаў. Тады, маўляў, усе стануць на бок таго, хто назбірае найбольш галасоў.
Раманчук прызнаўся, што будзе ствараць індывідуальны фонд. І адзначыў: ужо ёсць людзі, які хочуць унесці туды сродкі. А траціць іх будуць на “медыйныя праекты”.
Дакументы ў ЦВК у Раманчука прынялі без праблем. Сказалі, што вынікі праверкі спісаў і рашэнне аб рэгістрацыі яму паведамяць 27 верасня.
Сам жа Раманчук распавёў, чым будзе займацца бліжэйшымі днямі.
Яраслаў Раманчук: “У нядзелю будзем працаваць над улёткамі для моладзі, для жанчын, для рабочых. А потым будзе сустрэча з прадстаўнікамі штаба, дзе мы будзем казаць пра стратэгічныя рэчы: пра імідж, як розныя цікавыя рэчы падчас кампаніі рабіць”.
У панядзелак ён будзе даваць прэс-канферэнцыю ў Маскве. А вось на аўторак, 28 верасня, у Раманчука ў Мінску прызначаная сустрэча з расійскімі журналістамі, якія едуць на інтэрв’ю да Лукашэнкі.
Яраслаў Раманчук: “Дамоўленасць ёсць наконт сустрэчы з журналістамі, якія будуць сустракацца з Лукашэнкам. Мы з імі сустрэнемся ў аўторак. І вось такі будзе алаверды: я буду казаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі, а Лукашэнка будзе казаць расійскім журналістам — што ён мае ў Беларусі на свой погляд. І два гэтыя погляды добра адлюструюць, што мы з Лукашэнкам з’яўляемся палярнымі кандыдатамі для нашай краіны”.
А на развітанне расказаў, што з 2 тысяч жыхароў яго роднай вёскі ў яго ініцыятыўнай групе — 30 чалавек.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |