18:15 21.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У «чорны сьпіс» Эўразьвязу могуць трапіць Чыж і Тарнаўскі
У сьпіс блізкіх да беларускіх уладаў бізнэсоўцаў, супраць якіх 23 сакавіка могуць быць унесеныя санкцыі Эўразьвязу, трапіў Анатоль Тарнаўскі. Ён дапоўніць кампанію Юрыю Чыжу і Уладзімеру Пефціеву.
Паводле інфармацыі польскага агенцтва PAP з дыпляматычных крыніц у Брусэлі, сярод асоб, супраць якіх Эўразьвяз плянуе ўвесьці санкцыі знаходзяцца гэтыя тры беларускія алігархі і іх кампаніі.
Уладзімер Пефіціеў і тры ягоныя кампаніі знаходзяцца ў чорным сьпісе Эўразьвязу зь мінулага года, сёлета чакаецца, што пад санкцыі могуць патрапіць іншыя ягоныя фірмы. Пра падрыхтоўку санкцыяў супраць іншага алігарха, уладальніка групы кампаній «Трайпл» Юрыя Чыжа размова йшла на пасяджэньні Рады Эўразьвязу ў лютым гэтага года, але тады за Чыжа заступілася Славенія пры падтрымцы Латвіі.
Новае прозьвішча ў гэтай кампаніі — уладальнік групы «Юнівэст» Анатоль Тарнаўскі, які займаецца будаўнічым бізнэсам і пастаўкамі паліва.
Тарнаўскі быў віцэ-прэзыдэнтам «Слаўнафты», валодае нафтабазай пад Гомелем, ягоныя фірмы зьяўляюцца буйнейшымі забудоўшчыкамі Менска і ваколіц.
Таксама стала вядома, што пад санкцыі могуць патрапіць 4 фірмы Юрыя Чыжа, якія супрацоўнічаюць са Славеніяй і Латвіяй.
Рада Эўразьвязу будзе разглядаць пытаньне аб дадатковых санкцыях супраць беларускіх чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі і бізнэсоўцаў, якія зьяўляюцца фундатарамі або атрымальнікамі выгод ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў бліжэйшую пятніцу, 23 сакавіка.
Рашэньне маюць прыняць міністры замежных спраў усіх краін Эўразьвязу. Пакуль няма пэўнасьці, што прапановы падтрымаюць усе краіны Зьвязу.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |