17:02 04.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У арміі мерапрыемствы па прадухіленні распаўсюджання ВРВІ і грыпу ажыццяўляюцца ў планавым парадку

Ва Узброеных сілах Беларусі мерапрыемствы па прадухіленні ВРВІ і грыпу ажыццяўляюцца ў планавым парадку. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
З мэтай прафілактыкі ўзнікнення і распаўсюджвання захворвання на высокапатагенны грып у арміі з мая 2009 года рэалізуецца шэраг мерапрыемстваў. Для засцярогі ваеннаслужачых і грамадзянскага персаналу ў перыяд сезоннага ўздыму захворванняў у воінскіх часцях і арганізацыях Мінабароны арганізавана правядзенне прафілактычных прышчэпак. Для гэтых мэт па дзяржаўным заказе на 2009 год з Міністэрства аховы здароўя было атрымана 47 тыс. доз вакцыны супраць грыпу.
Праводзяцца мерапрыемствы па раннім выяўленні хворых у падраздзяленнях, узмоцнены медыцынскі кантроль за ваеннаслужачымі, якія прыбываюць з камандзіровак, звальненняў і адпачынкаў. Прыняты меры па выключэнні выпадкаў пераахаладжэння ваеннаслужачых ў перыяд выканання імі абавязкаў ваеннай службы. Ажыццяўляецца кантроль за падтрыманнем устаноўленага тэмпературнага рэжыму ў казармах і службовых памяшканнях. Для павышэння ахоўных сіл арганізму ваеннаслужачым дадаткова выдаецца цыбуля (часнок) за кошт норм гародніны сутачнага забеспячэння.
Штодзень інфармацыя пра захворванні з воінскіх часцей і арганізацый Узброеных сіл паступае ў 23-і санітарна-эпідэміялагічны цэнтр, дзе яна аналізуецца і затым перадаецца ў ваенна-мыдыцынскае ўпраўленне Міністэрства абароны.
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |