16:45 08.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Зэльве ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш
7 красавіка мінскія актывісты “Маладых дэмакратаў” наведалі магілу вядомай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш.
Ларыса Геніюш – легенда беларускай паэзіі, прыклад высокай чалавечай маральнасці, ахвярнай хрысціянкі і сапраўднага патрыёта Бацькаўшчыны. Геніюш – вольны голас любові да Зэльвы, Нёману, Беларусі.
Нарадзілася 27 ліпеня 1910 года ў маёнтку Жлобаўцы Гродзенскай губерніі. Скончыла Ваўкавыскую гiмназiю (1928). У 1937-1948 жыла ў Празе. У сакавіку 1943 стала Генеральным сакратаром урада БНР i займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архiва. 5 сакавіка 1948 арыштавана з мужам у Вiмперку (Чэхiя) і 12 жніўня iх перадалi савецкiм уладам.
За сваю пазіцыю і беларускую справу Геніюш трапіла пад рэпрэсіўную машыну савецкага рэжыму, пазнаўшы ГУЛАГ, допыты у СІЗА КДБ пад кіраўніцтвам міністра дзяржбяспекі Л. Цанавы, турэмныя выпрабаванні і г.д. У лютым 1949 Вярхоўны суд БССР прыгаварыў Ларысу Геніюш да 25 гадоў зняволення ў лагерах. Нягледзячы на гэта, Ларыса Геніюш не зламалася і вытрымала цяжкія пакутніцкія часы. Пасля частковай рэабілітацыі, была вызвалена з турмы, з 1956 году пасялілася разам з мужам у Зэльве (Гродзенская вобласць).
7 красавіка 1983 г. Ларысы Геніюш не стала. У знак павагі і салідарнасці да гэтага чалавека, насуперак волі мясцовай улады, тысячы людзей прыйшлі да яе, каб развітацца і правесці ў апошні шлях. Памяць аб Геніюш застаецца ў сэрцах беларусаў. Сёння, яе асоба і, разам з тым, яе творчасць – у цэнтры ўвагі шматлікіх культурніцкіх твораў, зборнікаў, песнях.
Вершы Ларыса Геніюш пісаць пачала яшчэ ў гiмназii, а друкавацца ў 1939 годзе ў беларускіх перыядычных выданнях «Ранiца», «Беларускi работнiк», «Новы шлях» . У 1942 у Празе выйшаў першы зборнiк яе паэзii «Ад родных ніў» . Працягвала пісаць вершы i ў зняволеннi. Пасля развалу таталiтарызму пасмяротна былi выдадзены найбольш поўныя i значныя зборнiкi яе твораў.
Ларыса Геніюш будзе жыць у памяці народу, пакуль жыў будзе беларус.
У гадавіну смерці Геніюш, дэлегацыя мінскіх “Маладых дэмакратаў” зладзіла памінанне паэтэсы, ля яе могілкі ў вёсцы Зэльва. У завяршэнні, актывісты завіталі да 7 дому па вул. Савецкай, дзе застаўся той самы дом, у якім праходзіла жыццё Геніюшаў пасля іх турэмнага вызвалення.
“Благаславенны край наш”
Благаславенны край наш, ад азёраў сіні!
Лугоў раздольле ды шырокі стэп,
Сынам даючыя жыцьцё жанчыны
І нівы, родзячыя хлеб...
Благаславенныя лясы нашы і рэкі,
Наш белы сад, блакітныя ляны,
Благаславенныя заўсёды і навекі
Краіны нашай верныя сыны...
Адвечныя шляхі маёй айчыны,
Мячы і кнігі Белае Русі
І гарады, дзе родзяцца Скарыны,
Сялібы, скуль выходзяць Кастусі...
Благаславенныя старыя ў пушчах дрэвы
І мовы роднай найсьвяцейшы скарб,
Старой зямлі старэйшыя напевы
І продкі нашы, што ў курганах сьпяць...
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |