16:31 03.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Вярхоўным судзе адбыліся папярэднія слуханні па скарзе Руху “Маладая Беларусь»
3 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі адбыліся папярэднія слуханні па скарзе Руху “Маладая Беларусь» на дзеянні Міністэрства Юстыцыі, якое адмовіла Руху ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання. Кіраўнік Аргкамітэту па рэгістрацыі “Маладой Беларусі” Зміцер Каспяровіч быў выкліканы ў Вярхоўны суд на папярэднія слуханні.
Разглядаць справу “Маладой Беларусі” даручана суддзі Вярхоўнага суда Ігару Мільто, які ўжо вядомы грамадскасці разглядамі скаргаў іншых грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку “Вясны”.
Суддзя Мільто апытаў Каспяровіча па сутнасці скаргі, асабліва падрабязна па адным с пунктаў адмовы – наяўнасці юрыдычнай адрэсы.
Па словах Ігара Мільто, Мінюст сцвярджае, што ў РГА “Прыватная уласнасць” насамрэч была дамова з уладальнікам памяшкання, якое было гарантавана “Маладой Беларусі” у якасці юрыдычнай адрэсу на ўмовах субарэнды, але зараз дамова ўжо скасаваная.
Каспяровіч патлумачыў, што дамова на выкарыстанне памяшкання ў РГА “Прыватная уласнасць” дзейнічае з 2001 году, і да сеняшняга дня ніхто яе не скасоўваў.
Таксама суддзю цікавіў другі момант, адносна наяўнасці ў частцы рэгістрацыйных дакументаў слова “рэспубліканская” і адсутнасці гэтага слова ў другой частцы.
Каспяровіч патлумачыў, што наяўнасць слова “рэспубліканскае” з’яўляецца ўдакладняючым, і дадатак да назвы арганізацыі гэтага слова не дае падставаў лічыць пададзеныя спісы ініцыятараў датычнымі іншай юрыдычнай асобы.
На гэтым папярэдні разгляд быў скончаны, суддзя Мільто паведаміў, што асноўны разгляд справы адбудзецца напрыканцы сакавіка, аб чым сябры аргкамітэту будуць праінфармаваныя.
Каспяровіч пракаментаваў вынікі папярэдняга паседжання так: “Мы адразу казалі, што прычыны адмовы ў рэгістрацыі надуманыя. Гэта было зразумела і ўдзельнікам сёняшняга паседжання. Але ж мы ведаем сумную практыку разгляду такіх скаргаў.
Я не здзіўлюся, калі на судовым паседжанні насамрэч выявіцца, што дамова з РГА “Прыватная уласнасць” даўно скасаваная. Такія метады ўсім нам вядомы. На судовым паседжанні мы і пабачым, імкнуцца беларускія ўлады да “лібералізацыі”, ці не” – сказаў лідэр “Маладой Беларусі” Зміцер Каспяровіч.
Нагадаем, што 12 лютага 2010 года кіраўнікі аргкамітэту па рэгістрацыі “Маладой Беларусі” падалі скаргу ў Вярхоўны Суд Беларусі на дзеянні Міністэрства Юстыцыі.
Прэс-служба Руху "Маладая Беларусь"
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме