17:45 09.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Варшаву накіроўваецца дэлегацыя беларускай апазіцыі
Па нашай інфармацыі, у яе складзе лідэр Руху „За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр „Справядлівага свету” Сяргей Калякін, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Станіслаў Шушкевіч і палітык Алесь Міхалевіч.
Па словах С. Шушкевіча, дэлегацыя хоча давесці да ведама польскага боку сітуацыю ў Беларусі ў кантэксце „Усходняга партнэрства”:
– Усi мы прыхільнікі „Усходняга партнёрства”, – сказаў С. Шушкевіч, – але, пакуль што, не ўсё так атрымліваецца як задумана і, відавочна, трэба параіцца што рабіць. Вельмі цешуся, што Міністэрства замежных спраў [Польшчы] запрасіла нас у Варшаву – мы выкажам пункт гледжання Беларусі. Тое, што цяпер адбываецца, паказвае, што ў Беларусі няма ніякіх зменаў – яны толькі на словах. У прыватнасці – стаўленне да Саюза палякаў у Беларусі, рэжым хоча ўсё кантраляваць, у тым ліку і тое, што робіць нацыянальная меншасць. Трэба давесці наша разуменне да ведама тых, хто вызначае знешнюю палітыку Польшчы.
Чакаецца, што 10 сакавіка беларускія апазіцыянеры сустрэнуцца з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме