14:30 16.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Вільні адбыліся палітычныя кансультацыі прыхільнікаў дэмакратыі
На бягучым тыдні прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі правялі ў Вільні палітычныя кансультацыі на прадмет ацэнкі сённяшняй сітуацыі і перспектыў яе развіцця. Паводле слоў Анатоля Лябедзькі, там сабраліся “прыхільнікі таго, каб у Беларусі рэалізаваўся сцэнар пад умоўнай назвай “Дэмакратыя”. Бо ёсць і іншы падыход – частка апазіцыі выступае за рэалізацыю праекта “Кіруемая дэмакратыя”.
Не сакрэт, што ў дэмакратычнай супольнасці існуюць дзве тэндэнцыі, якія аб’ядноўваюць тых, хто адстойвае думку аб неабходнасці дэмакратыі, і тых, хто кажа аб неабходнасці нейкага пераходнага этапу, кіруемай дэмакратыі, што нельга зараз прыйсці да таго, каб у Беларусі была дэмакратыя.
Як распавёў Анатоль Лябедзька, палітыкі намераны дамагацца таго, каб у Беларусі прайшлі рэальныя рэформы, як у сферы кіравання, так і ў эканоміцы. “Мы абмяркоўвалі таксама, - кажа А.Лябедзька, - перадвыбарчую сітуацыю. Усе выказаліся за тое, што патрэбны адзіны кандыдат. І гэта стымулюе сёння сітуацыя: згодна з дадзенымі Незалежнага інстытута палітычных і эканамічных даследаванняў, 51% выбаршчыкаў хочуць бачыць новы твар і толькі 37% гатовы галасаваць за Лукашэнку. Гэта добры пасыл, які трэба выкарыстаць. Але наконт таго, якім чынам выйсці на аднаго кандыдата, ёсць розныя думкі і падыходы, таму будуць праводзіцца яшчэ дадатковыя кансультацыі”.
У абмеркаванні бралі ўдзел: старшыня Нацыянальнага Камітэта АДС і старшыня АГП Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні АГП Леў Марголін, Валеры Ухналёў (сакратар ЦК ПКБ), Аляксандр Казулін (экс-кандыдат у прэзідэнты), Аляксандр Ярашук (старшыня БКДП), Станіслаў Шушкевіч (старшыня БСДГ), Анатоль Ляўковіч (старшыня БСДП(Г)), Мечыслаў Грыб (намеснік старшыні БСДП(Г)).
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |