13:45 17.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Віцебску міліцыянты канфіскавалі 50 тысяч асобнікаў незалежнай газеты
Супрацоўнікі Віцебскага РАУС канфіскавалі 50 тысяч асобнікаў газеты “Наш Дом”, якую выдае аднайменная грамадзянская ініцыятыва. Наклад незарэгістраванага выдання са Смаленску везлі актывісты ініцыятывы Вольга Карач і Віктар Рамнёў
На затрыманых актывістаў склалі пратакол за няправільна аформленыя выходныя звесткі і пратакол аб канфіскацыі. Як паведаміла Еўрарадыё Вольга Карач, міліцыянты дзейнічалі паводле асабістага загаду намесніка начальніка УУС Віцебскага аблвыканкаму Ўладзіміра Папко.
Вольга Карач: “Спачатку спыняюць даішнікі: быццам бы ў машыны перабітыя нумары і яна знаходзіцца ў вышуку. І пачынаюць глядзець. Потым знаходзяць газету. Арыштоўваюць машыну, заводзяць быццам бы крымінальную справу і вязуць у РАУС. А ў РАУСе ўжо забыліся пра машыну, што яе нехта там шукае – і нумары ўжо нармальныя аказаліся. А потым вось ужо пачалося з газетай”.
Кіраўніца ініцыятывы “Наш Дом” Вольга Карач прыгадвае, што аналагічным чынам міліцыянты дзейнічалі і чатыры гады таму. У 2006 годзе супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі ў актывістаў наклад улётак, прысвечаным тагачасным сакавіцкім падзеям.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме