17:46 09.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Віцебску адбываюцца затрыманні апазіцыйных актывістаў
Як распавёў прэс-службе АГП лідэр моладзевага руху "Маладая Беларусь" Артур Фінькевіч, сёння, у суботу 9 студзеня, невядомыя людзі ў цывільным затрымалі актывіста “Маладой Беларусі” Тараса Сургана.
Хлопца ўдарылі па галаве, калі ён выйшаў выносіць смецце, пасадзілі ў машыну сіняга колеру і звезлі ў невядомым накірунку. Пра гэта паведаміў брат актывіста Алег Сурган, які бачыў здарэнне праз вакно, але не паспеў прыняць някіх мераў.
На дадзены момант сувязь з Тарасам адсутнічае.
Брат Тараса звязвае гэты выпадак са справай актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі, арыштаванага днямі. Улады прымаюць рэпрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да ўсіх апазыцыйных актывістаў Віцебска.
Сяргей Каваленка быў арыштаваны пасля таго, як вывесіў сёлета бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай гарадской елцы ў Віцебску 7 студзеня. Вядома, што супраць яго распачатая крымінальная справа па частцы 2 артыкулу 339 “Хуліганства”. На дадзены момант Сяргей знаходзіцца ў следчым ізалятары часовага ўтрымання.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме