14:00 27.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Расіі «міліцыянтаў прыраўнялі да людзей»
Міністр унутраных спраў Расіі Рашыд Нургаліеў зрабіў сенсацыйную заяву, якая выклікала вострую дыскусію ў грамадстве.
Каментуючы сітуацыю, якая склалася ў адносінах грамадзян з супрацоўнікамі міліцыі, ён сказаў, што калі міліцыянт нападае на законапаслухмянага грамадзяніна, ахвяра нападу мае права абараняцца.
«Коммерсант» з нагоды гэтай заявы напісаў артыкул з іранічнай назвай «Міліцыянты прыраўніваюцца да людзей».
Заява міністра прагучала падчас яго сустрэчы з навучэнцамі міліцэйскіх каледжаў і інстытутаў. «Ці не лічыце вы, што трэба забраць у міліцыянтаў недатыкальнасць?», — спытаў міністра курсант. Міністр адказаў пытаннем на пытанне: «Ты маеш на ўвазе, ці можа грамадзянін абараніцца, калі на яго напаў міліцыянт?» — і калі студэнт кіўнуў, Нургаліеў зрабіў, можа быць, самую сенсацыйную заяву за ўсе гады сваёй міністэрскай кар’еры, піша «Коммерсант».
«Калі грамадзянін не злачынца, калі ён ідзе спакойна і нічога не парушае, то так. Калі ідзе напад, павінна быць неабходная самаабарона. А калі напад здзейсніў міліцыянт, то гэта злачынца ў форме, якога трэба ізаляваць і пасадзіць», —заявіў міністр унутраных спраў.
Такая заява выклікала ажыўленую дыскусію ў грамадстве, бо супраціў супрацоўніку міліцыі ў расійскім крымінальным кодэксе адносіцца да найбольш цяжкіх злачынстваў і можа карацца пажыццёвым тэрмінам. З асуджэннем слоў Нургаліева выступілі многія расейскія юрысты і праваабаронцы.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |