14:45 30.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Оршы судзяць Валерыя Шчукіна (аднаўляецца)
Пад час суду над лідэрам партыі «Справядлівы сьвет» Сяргеем Калякіным, кіраўніком АГП Анатолем Лябедзькам і каардынатарам «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандрам Атрошчанкавым 29 сакавіка ў Оршы быў затрыманы праваабаронца Валерый Шчукін.
Як паведамілі вечарам актывісту кампаніі «Наш дом» Мікалаю Петрушэнку у Аршанскім РАУСе, Шчукін затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і змешчаны ў пастарунак. У чым яго вінавацяць – не паведамляецца.
Калі міліцыя забараніла прысутнічаць на судзе жадаючым, Валерый Шчукін сваім целам заблакаваў дзьверы на трэці паверх. Ён лёг на падлогу ў дзьвярах, каб іх не зачынілі. Пазней Шчукіна папярэдзілі, што прапусьцяць толькі з медыцынскай даведкай.
* * *
Сёння раніцай журналістка Алена Сцяпанава спрабавала высветліць у судзе Аршанскага раёна і горада Оршы час разгляду справы Валерыя Шчукіна, аднак яе ў грубай форме "заўхоз" суду Т.Сіпара выдаліла з памяшкання суду. Яна напісала скаргу на імя старшыні суду. Старшыня суду Антаніна Карэтнікава аддала загад не ўпускаць у памяшканне пэўных людзей.
10-40. Супрацоўнікі міліцыі, якія затрымлівалі Шчукіна ўчора, падцвердзілі, што на праваабаронцу складзены пратакол за дробнае хуліганства, якое выразілася ў дэманстратыўным ляжаньні на падлозе ў судзе.
11-30. З памяшкання суду выдалілі мясцовага актывіста Ігара Казмерчака. Ён паведаміў, што да суду пад'ехаў аўтазак. Праваабаронца Васіль Леўчанкаў, якога таксама не прапусцілі ў памяшканне, паведаміў, што у суд прапускаюць толькі па позвах. Маўляў, гэта распараджэнне старшыні суда Антаніны Карэтнікавай.
12-05. Пасьля шматлікіх скаргаў прадстаўнікоў грамадскасці і журналістаў запусцілі ў судовую залю, папярэдне агледзеўшы рэчы. Суддзя Тацяна Рыбакова адхіліла адвод Шчукіна суддзі, аднак Шчукін папрасіў, каб яго інтарэсы абараняла адвакат з Менску. Таму ў судзе абвешчаны перапынак да 16 гадзін.
www.spring96.org
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |