22:15 29.07.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Менску другі раз забаранілі пікет абаронцаў жывёлаў
Чыноўнікі Менгарвыканкаму забаранілі пікет на вуліцы Гурскага каля пункту адлову і часовага ўтрыманьня жывёлаў “Фаўна гораду”.
Арганізатары плянавалі пікет на 31 ліпеня і 1 жніўня, каб зьвярнуць увагу грамадзкасьці да праблемы бяздомных жывёлаў і сытуацыі ў дзяржаўным прадпрыемстве “Фаўна гораду”.
Абаронцы жывёл лічаць, што мэтады адлову жывёлаў і іх зьнішчэньня непрымальныя для эўрапейскай краіны.
Штогод у Беларусі ловяць і забіваюць каля 70 000 бяздомных жывёлін, але праблема такім чынам не вырашаецца.
Абаронцы жывёл заклікаюць улады прыняць законы аб абароне жывёлаў, адкрыць муніцыпальныя прытулкі для бяздомных жывёлін, разьвіваць валянтэрскі рух і выхоўваць гуманнае стаўленьне да жывёл.
Чыноўнікі Менгарвыканкаму другі раз забаранілі праводзіць пікет. Першы раз яны спаслаліся на недакладнасьці ў афармленьні заяўкі, а гэтым разам — на тое, што пікет будзе перашкаджаць пешаходам і руху аўтатранспарту.
Арганізатары пікету называюць адмову чыноўнікаў цынічнай, бо пікет плянаваўся на пустцы, дзе няма ніякага транспарту. Яны будуць абскарджваць рашэньне ў судовых інстанцыях аж да ААН.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |