15:30 20.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Мінздароўя — тэрміновая нарада па пытаннях пнеўманіі
А 14‑й гадзіне ў пятніцу ў Міністэрстве аховы здароўя - круглы стол па праблемах лячэння пнеўманіі.
На пасяджэнне запрошаныя галоўныя спецыялісты Мінздароўя, навукоўцы, кіраўнікі клінік, загадчыкі пульманалагічных аддзяленняў шпіталёў.
Паводле звестак на 10 лістапада (больш свежай інфармацыі Мінздароўя не дае) у Беларусі вірус высокапатагеннага грыпу A/H1 N1 знойдзены ў 185 чалавек. У 13 чалавек, якія памерлі ад пнеўманіі, знойдзены вірус грыпу A/H1N1. Колькі ўсяго памерлі ад пнеўманіі, не ўдакладняецца.
У аддзяленнях рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі зараз знаходзяцца 763 чалавекі, зь іх 43 дзіцяці.
Крыніца інфармацыі: "Радыё Свабода"
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме