17:46 08.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Мінску затырмалі тэлеаператара Алеся Баразенку
Каля 16-й гадзіны незалежнага тэлеаператара затрымалі каля будынку КДБ, дзе ён здымаў на відэа акцыю салідарнасці з палітзняволенымі.
Па інфармацыі ад калег журналіста, зараз Алесь Баразенка знаходзіцца ў будынку Камітэту дзяржбяспекі.
Паводле папярэдніх звестак, іншых журналістаў на месцы правядзення акцыі не было.
“Еўрарадыё” паведамляе, што “акцыю салідарнасці” ладзіў актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Мікіта Каваленка. Ён разгарнуў ля прыступак КДБ бел-чырвона-белыя сцягі і партрэты палітвязняў. Літаральна праз хвіліну яго затрымалі людзі ў цывільным і таксама зацягнулі ў будынак.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |