12:45 11.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Мікалая Ўласевіча на мяжы сканфіскавалі «Чарнобыльскія ўрокі»
Актывіста АГП і аднаго з ініцыятараў антыядзернай кампаніі з Астравецкага раёну Мікалая Ўласевіча спынілі на мяжы на падставе таго, што ён ехаў на ўласным аўтамабілі не на восьмыя суткі, як дазволена, а на сёмыя.
Звычайна ў такіх выпадках памежнікі папросту заварочваюць людзей назад. Мікалая Ўласевіча ўзялі на асабісты кантроль, канфіскавалі асабістыя рэчы і толькі праз тры гадзіны ён змог вярнуцца.
Паводле Ўласевіча, у яго канфіскавалі дыктафон, кампакт-дыск «Назад у будучыню», дыск беларускіх бардаў, каля 80 стыкераў «Фукусіма» і адзін «Народжаныя ня поўзаць», навучальны дапаможнік «Чарнобыльскія ўрокі» і альтэрнатыўны даклад па ўзьдзеяньні будучай Астравецкай АЭС на навакольнае асяродзьдзе.
Са слоў Уласевіча, усе гэтыя рэчы канфіскавалі дзеля экспэртызы. Сам Уласевіч кажа, што ехаў у Літву на сустрэчу зь літоўскімі калегамі, якія таксама выступаюць супраць будоўлі атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |