14:02 12.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Літве заяўляюць пра пачатак "цэментнай вайны" з Беларуссю
У Літве заяўляюць, што 90% паставак цэменту з Беларусі не адпавядаюць стандартам якасці. Паводле спецыялістаў завода Akmenes cementas — адзінага ў Літве вытворцы цэменту — пра гэта, нібыта, сведчаць лабараторныя выпрабаванні. Гэта пацвярджае і Дзяржаўная інспекцыя нехарчовых тавараў.
Як паведамляе "БалтИнфо", у сувязі з эканамічным крызісам у Літве адзначаецца падзенне аб’ёмаў будаўніцтва і, адпаведна, скарачаюцца маштабы вытворчасці цэменту. Сёлета спажыванне цэменту ў гэтай краіне скарацілася амаль на палову. Прадукцыя ж беларускіх вытворцаў таннее з кожным месяцам, сцвярджаюць кіраўнікі Akmenes cementas.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме