13:31 05.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

У Курапатах зноў адзначыліся вандалы

Невядомыя вандалы павалілі ў мэмарыяльным комплексе Курапаты пяць крыжоў. Чатыры зь іх – на пачатку алеі, а вялізны крыж, на якім замацавана ікона, прытулены да дрэва.


Каля так званай “лавы Клінтана” сьляды вогнішча, раскіданае сьмецьце.  
 
Пра гэта “Свабодзе” паведаміў сябра моладзі БНФ Андрэй Ігнатчык, які прыйшоў у Курапаты ў 17 гадзінаў 4 красавіка.
 
Гэта далёка ня першы акт вандалізму на месцы народнага мэмарыялу. Вандалы не абмяжоўваліся разбурэньнем крыжоў. Час ад часу міліцыя распачынае крымінальныя справы за разбурэньне магілаў ахвяраў сталінізму. Але злачынцаў дагэтуль не знайшлі. 

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме