12:15 27.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Гомелі ўшанавалі памяць ахвяр катастрофы
Традыцыйную акцыю да чарнобыльскай гадавіны правялі дэмакратычныя сілы Гомеля. Каля 30 актывістаў усклалі кветкі да капліцы, пабудаванай у памяць ахвяраў катастрофы на ЧАЭС.
Прадстаўнікі АГП, партыі «Справядлівы свет», кампаніі «Гавары праўду» правялі таксама невялікае шэсце да капліцы ад універсаму «Бранскі» і зладзілі хвіліну маўчання. На гэты раз міліцыянты не здымалі ўдзельнікаў акцыі на відэа і ніяк не перашкаджалі мерапрыемству.
«Мы традыцыйна сабраліся тут, каб успомніць ахвяраў катастрофы і звярнуць увагу на тое, што шматлікія «чарнобыльскія» пытанні дагэтуль не вырашаныя. Таксама мы выступаем супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі, бо ў нас няма прафесіяналаў, якія здолеюць сістэмна абслугоўваць небяспечны аб'ект. Таму мы не застрахаваныя ад новай катастрофы», - пракаментаваў падзею намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў.
www.spring96.org
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |