20:16 01.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У ЕГУ пачаўся новы навучальны год

Гэта ўжо пяты навучальны год ад моманту пераезду універсітэта з Менска ў Вільню. ЕГУ адчыняе свае дзверы каля 600 новым студэнтам бакалаўрскіх праграм, 173 з іх будуць вучыцца на дзённым аддзялянні ў Вільні, астатнія першакурснікі – у віртуальных аўдыторыях завочнага дыстанцыйнага навучання.
Чакаецца, што ўрачыстую цырымонію сёння наведае міністр адукацыі і навукі Літвы Гінтарас Сцяпанавічус. Прывітаць першакурснікаў прыедуць таксама іншыя прадстаўнікі афіцыйных структур Літвы, дыпмісій краін Еўразвяза і ЗША, міжнародных арганізацый.
Першы тыдзень навучання ў ЕГУ з’яўляецца адаптацыйнным, скіраваны на знаёмства студэнтаў з універсітэтам, увядзенне іх у навучальны працэс, адаптацыю да жыцця ў Вільні, а для завочнікаў - у праграме Moodle.
Нагадаем, Створаны ў 1992 годзе ў Менску Еўрапейскі гуманітраны універсітэт у 2004 годзе быў вымушаны спыніць сваю дзейнасць у Беларусі. Дзякуючы палітычнай, арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы літоўскага ўрада, Еўрапейскай камісіі, а таксама ўрадаў, грамадскіх аб’яднанняў і фондаў ЗША і краін Еўразвяза, універсітэт здолеo аднавіць сваю дзейнасць у Літве. Увосень 2005 года ЕГУ распачаў рэалізацыю праграм бакалаўрскай і магістарскай падрыхтоўкі для студэнтаў з Беларусі. У лютым 2006 года ўрад Літвы надаў ЕГУ статус літоўскага універсітэта.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |