16:15 08.07.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Еўропе прыслухаюцца да беларускай апазіцыі
Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ прыслухоўваецца да тых прапаноў па зменах выбарчага заканадаўства, якія былі выпрацаваныя Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі. Пра гэта падчас прэсавай канфэрэнцыі паведаміў сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька.
АДС атрымалі адказ на свой запыт да дырэктара БДІПЧ АБСЕ Януша Ленарчыча, ці супадае пазіцыя Бюро з меркаваннем кіраўніка офіса ОБСЕ Ханса-Ёхана Шмідта. Апошні некалькі тыдняў таму заявіў, што прапановы апазіцыі ўвогуле не цікавяць заходніх экспертаў. Аднак адказ кіраўніка БДІПЧ абнадзеiў лідэраў дэмсіл:
— Мы атрымалі адказ ад дырэктара БДІПЧ спадара Ленарчыча. Ён істотна адрозніваецца ад пазіцыі кіраўніка менскага офісу АБСЕ спадара Шмідта. Напрыклад, Ленарчыч канстатуе, што праца па сямі накірунках зменаў выбарчага заканадаўства, якія цяпер Бюро абмяркоўвае з беларускімі ўладамі, базуецца менавіта на прапановах АДС.
Акрамя таго, у лісце адзначаецца, што кіраўніцтва БДІПЧ АБСЕ адкрыта да дыялогу з апазіцыяй і заклікае беларускія ўлады арганізаваць такі дыалог унутры краіны з палітычнымі партыямі і грамадзянскай супольнасцю.
Больш за тое, спадар Ленарчыч піша, што не супраць таго, каб Венецыянская камісія зрабіла юрыдычнае заключэнне па прапановах АДС, дадаў А.Лябедзька.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме