20:16 08.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Еўранесце ад Беларусі павінны быць прадстаўнікі дэмакратычных сіл
Сёння Сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька меў шэраг сустрэч у Вярхоўнай Радзе Украіны, у тым ліку са Старшынёй Камітэта па Еўрапейскай інтэграцыі Вярхоўнай Рады Ўкраіны Барысам Тарасюком. Падчас гэтых сустрэч абмяркоўваўся шэраг пытанняў, у тым ліку і перспектыва працы Парламенцкай асамблеі "Усходняга партнёрства" (ЕЎРАНЕСТ).
У Кіеў Анатоль Лябедзька прыехаў са Зваротам да спікера Вярхоўнай Рады Украіны спадара Літвіна.
Як паведаміў Анатоль Лябедзька, Зварот утрымлівае пазіцыю дэмакратычных сіл па прадстаўніцтву беларусаў у Парламенцкай асамблеі, а таксама крытыку г.зв. “пісьма спікераў”, пад якім стаіць подпіс спадара Літвіна, які фактычна прапануе легітымізаваць Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь у Парламенцкай асамблеі Еўранест.
“Падчас нашай сустрэчы спадар Тарасюк заявіў, што подпіс Літвіна сумніўны з юрыдычнага пункту гледжання, таму што гэтае пытанне не разглядалася ні на сэсіі Вярхоўнай Рады Украіны, ні на паседжаннях іншых структур, у тым ліку профільнага камітэта па Еўрапейскай інтэграцыі, які ўзначальвае Тарасюк. Спадар Тарасюк адзначыў, што камітэт выказаў сваю незадаволенасць тым, што Літвін падпісаў гэтую паперу, – распавёў Анатоль Лябедзька. – Мы дамовіліся са спадаром Тарасюком, што і надалей працягнем камунікацыі. Ён паведаміў, што перадасць наш ліст спадару Літвіну і напіша сваё суправаджальнае пісьмо. Таксама ён сказаў, што Камітэт па Еўрапейскай інтэграцыі прапануе, каб было 10 прадстаўнікоў ад улады і 10 ад апазіцыі. Калі гэта не будзе падтрыманае, то тады 5 з 10-ці прадстаўнікоў украінскай дэлегацыі, у тым ліку і сам Тарасюк, будуць падтрымліваць форму ”5+5”, за якую выступае Еўрапейскі парламент".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме