13:31 11.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Еўранесце – 10 прадстаўнікоў ад беларускай апазіцыі
У парламенцкай асамблеі „Усходняга партнёрства” Еўранест Беларусь будуць прадстаўляць 10 прадстаўнікоў ад апазіцыі. Такое рашэнне было прынята на адмысловым паседжанні, якое прайшло ў Страсбургу.
– Мы пацвердзілі тое, што анансавалася раней, – сказаў Яцэк Сарыюш-Вольскі, – у Еўранест будуць запрошаны 10 пназіральнікаў-радстаўнікоў ад грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Мы зацвердзілі спіс гэтых дзесяці чалавек.
Як паведаміў еўрадэпутат Я. Сарыюш-Вольскі, у склад Еўранеста увойдуць, між іншых, лідэр партыі „Справядлівы свет” Сяргей Калякін, былы палітвязень Аляксандр Казулін, лідэр Руху „За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме