16:16 27.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Беларусі існуе вялікая розніца паміж словамі, дзеяннямі і дакументамі
Падпісанне пагаднення аб стварэнні Мытнага саюза – працяг практыкі, калі дакументы падпісваюцца, робіцца магутны піар, інфармацыйная кампанія, прэзідэнты краін клянуцца ў сяброўстве, адкрытасці, падтрымцы, потым раз’язджаюцца па сваіх краінах і робяць тое, да чаго яны прызвычаіліся. А гэта аўтарытарныя палітычныя рэжымы, пратэкцыянісцкія эканомікі ў падтрымку алігархаў або дзяржаўных прадпрыемстваў, дзяржкарпарацый, - мяркуе кіраўнік Цэнтра Мізэса, намеснік старшыні АГП Яраслаў Раманчук.
- Паколькі Казахстан, Расія і Беларусь з’яўляюцца кранамі, якія розняцца сваім пратэкцыянізмам і магутнай інтэрвенцыяй дзяржавы ва ўсі сферы эканомікі, я не думаю, што пасля гэтага падпісання будуць нейкія сур’ёзныя наступствы, - кажа эскперт. Беларускі бок цвёрда стаіць на пазіцыі, што Мытны саюз гэта саюз перш за ўсё энергетычны. Аляксандр Лукашэнка хацеў бы, каб расійская нафта і газ прадаваліся па ўнутрырасійскіх цэнах без экспартных і мытных пошлін. Расійскі бок стаіць на тым, каб менавіта гэтыя два тавары не ўваходзлі ў пагадненне Мытнага саюза. Тут гаворка ідзе наконт іншай прадукцыі і я не чуў каб беларускі бок пагаджаўся зняць норму што 93% харчовых тавараў у беларускіх крамах павінны быць беларускага паходжання, 80% нехарчовых тавараў – таксама беларускага паходжання.
На думку Яраслава Раманчука, стварэнне Мытнага саюза мае своеасаблівы сэнс:
- Перад гэтым мы ўжо ўступалі ў СНД, ЕўрАзЭС, Мытны саюз Расіяй, Расія ўступала ў мытны саюз з Казахстанам, і нічога не адбывалася. На фоне таго, што ёсць вельмі востры асабісты канфлікі паміж Лукашэнкам і Пуціным, у кантэксце прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі я мяркую што спадар Лукашэнка будзе выкарыстоўваць пазіцыю Расіі як невыкананне інтэграцыйных схем і будзе абвінавачваць расійскі бок, спасылаючыся на падпісанае сёння пагадненне, як на адну з падстаў чаму жыццё ў Беларусі стала горшае, і ў гэтым ёсць глыбокі сэнс тых падзей, якія сёння адбываюцца.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме