18:00 29.09.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Беларусі кошты растуць амаль у 10 разоў хутчэй, чым у ЕС
З пачатку года ў краінах Еўрасаюза кошты ў сярэднім выраслі ўсяго толькі на 0,8%. Беларусь па гэтым паказчыку абагнала ЕС амаль у 10 разоў, падлічыла “Комсомольская правда в Белоруссии”. Пры гэтым сёлетняя інфляцыя пакуль што ўтрымліваецца ў межах прагнозу: 7,5% са студзеня па жнівень.
Больш за ўсё падвышэнне коштаў адчувальнае, калі заходзіш у харчовую краму. Беларусы па-ранейшаму выдаткоўваюць на ежу пераважную частку сваіх прыбыткаў. У нас з пачатку года прадукты харчавання падаражэлі амаль на 4%, а у еўрапейцаў — патаннелі амаль на 1,5%.
Праўда, кошты на гародніну ў нас з пачатку года знізіліся на 31%, а ў ЕС — усяго на 7,5%. У гэтым Беларусі дапамог свежы ўраджай. Але па астатніх прадуктах ніякага паніжэння коштаў увогуле не было.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме