14:00 17.09.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Беларусі будзе працаваць амбасадар Эўразьвязу
Імя кіраўніка Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі ў рангу амбасадара цяпер вырашаецца ў Брусэлі.
Падача дакумэнтаў кандыдатамі на конкурс скончылася 10 верасьня. Да яго былі дапушчаныя як супрацоўнікі Эўракамісіі і Рады Эўразьвязу, так і дыпляматы з краінаў, якія ўваходзяць у Эўразьвяз. Цяпер у Брусэлі праходзяць унутраныя працэдуры ацэнкі кандыдатаў.
Пра гэта паведамляецца ў сьвежым нумары часопіса "Эўрабюлэтэнь".
Пакуль жа Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі ачольвае Жан-Эрык Хольцапфэль. Але ён мае статус Часовага паверанага.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме