12:30 10.07.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Бабруйску пратэстуюць рабочыя
На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў дзьве брыгады другой зьмены цэху зборкі трактароў адмаўляюцца працаваць.
Пра гэта паведаміў «Свабодзе» адзін з работнікаў прадпрыемства. Паводле працаўніка, нагодай для пратэсту сталася зьмяншэньне заробку.
Адмаўляюцца працаваць каля дваццаці чалавек.
«Мы сёньня прыйшлі на зьмену і нам далі разьліковыя квіткі. І нас пазбавілі даплат на 45 працэнтаў. Ніякіх азнаямленьняў ані з ніякімі загадамі не было. Проста ўзялі й пазбавілі. Начальства нічога ня хоча тлумачыць. Мы адмовіліся сёньня працаваць. Самі мы на зьмене, нікуды не сыходзім, але й не працуем. Запалохвалі нас. Казалі, што пазвальняюць. Пагражалі, што за гэты месяц нас пазбавяць даплат на сто працэнтаў. Сказалі, што знойдуць за што. Зьмена наша сканчаецца, а 24 гадзіне. У аўторак пойдзем да завадзкога начальства», паведаміў працаўнік заводу.
Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў вырабляе намэклятурныя вузлы для ўсё лінейкі трактароў Менскага трактарнага заводу. Прадпрыемства – адно з самых пасьпяховых у Бабруйску. На ім працуе больш за тры з паловай тысячы чалавек.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |