12:31 15.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
“Трансавіяэкспарт”: Петухоў сышоў ад нас, каб зарабляць вялікія грошы

Беларускі пілот, затрыманы ў Тайландзе, ужо больш за 11 гадоў падпрацоўвае палётамі за мяжой
Больш за 10 гадоў таму Міхаіл Петухоў працаваў у беларускай кампаніі “Трансавіяэкспарт” бортінжынерам. Пра гэта Еўрарадыё даведалася ад намесніка дырэктара кампаніі Ігара Богдана:
“Грамадзянін Петухоў Міхаіл Інакенцьевіч працаваў у нас з 1995 па 1998 год, і ўсё. А там развітаўся з намі і пайшоў на “вольны хлеб”. Пайшоў зарабляць вялікія грошы”
Нарадзіўся Міхаіл Петухоў у 1955 годзе ў вёсцы Ігнацьева ў Іркуцкай вобласці. Скончыў Іркуцкую вайскова-тэхнічную вучэльню. Потым яго, кажа Богдан, хутчэй за ўсё, размеркавалі ў Віцебск, дзе Петухоў перавучыўся на бартавога тэхніка і пачаў працаваць на вайсковай базе. Адтуль ён і трапіў на “Трансавіяэкспарт”.
А вось адшукаць цяперашняга “працадаўцу” Міхаіла Петухова будзе вельмі цяжка. Хутчэй за ўсё, экіпаж наняў менавіта ўладальнік самалёта, мяркуе Ігар Богдан. Аднак падобных “ІЛаў” у свеце больш за 800 штук. Да таго ж, самалёт маглі зарэгістраваць у нейкай падстаўной авіякампаніі.
Ігар Богдан: “Магчыма, былі нейкія праблемы там, дзе яны былі зарэгістраваныя раней. У Расіі вельмі высокія патрабаванні да эксплуатацыі самалётаў, да правільнасці гэтага ўсяго. Таму каб уладальнікам самалёта не плаціць вялікія грошы за гэта, яны пераходзяць у іншыя кампаніі ды краіны, дзе можна зарэгістраваць самалёт”.
Аднак як даведалася Еўрарадыё, з авіакампаніяй “Вэстджорджыя”, на імя якой быў зарэгістраваны Іл-76, не ўсё “чыста”. Нумары тэлефонаў кампаніі ў Маскве на самой справе належаць да рэстарана аэрапорта “Ўнукава”. У Грузіі ж кампанія зарэгістравана на адрас, якога ўвогуле не існуе.
Таму адказваць за наймальнікаў прыйдзецца менавіта пілотам. Хаця тыя хутчэй за ўсё сапраўды не ведалі, што вязуць, лічыць Ігар Богдан:
“Экіпаж мог не ведаць, што вязе. Ім сказалі, што гэта тавары народнага спажывання. Загрузілі ў гэтых скрынях і сказалі: “Пункт прызначэння – там, ляціце”. І яны паляцелі. У дакументах у іх пазначана будаўнічыя матэрыялы ці цацкі нейкія – Бог яго ведае. Яны ж адчыняць гэта не будуць і правяраць, што там ляжыць. Яны не маюць права”
Намеснік дырэктара “Трансавіяэкспарта” ўпэўнены, што калі б канфіскавалі самалёт разам з грузам, гэта было б хоць нейкім пакараннем для яго ўладальнікаў. Аднак пакуль тайландская Феміда імкнецца выкрыць віну пілотаў.
Нагадаем, у нядзелю 13 снежня тайландскія ўлады затрымалі самалёт Іл-76 з 35 тонамі зброі на борце. Камандзірам экіпажа называюць грамадзяніна Беларусі Міхаіла Петухова. Між тым беларускае Міністэрства замежных справаў заяўляе, што Петухоў не быў камандзірам карабля.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |