15:15 17.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Топ-77. Пасляслоў’е

Сёння сродкі масавай інфармацыі абвясцілі, што падчас канферэнцыі, якая праходзіла ў Мінску, былі абвешчаны прозвішчы 77 чалавек, якія вартыя ўвайсці ў склад альтэрнатыўнага ўрада Беларусі. Яраслаў Раманчук у гэтым спісе пазначаны як прэтэндэнт на партфель міністра фінансаў.

У інтэрв’ю нашаму сайту Яраслаў Раманчук патлумачыў сэнс і значнасць падзеі.

- Якое значэнне вы надаеце фармаванню гэтага альтэрнатыўнага ўрада?

- Ніякага дачынення да альтэрнатыўнага ўрада і ўвогуле да ўрада гэтая ініцыятыва не мае. Гэта спроба, як кажуць арганізатары, данесці да насельніцтва ўяўленні наконт пераменаў, вобраза будучай Беларусі.

Я разглядаю гэта як прыватную ініцыятыву Паўла Севярынца і яго сяброў. Кожны мае права на такую ініцыятыву, але казаць, што створана нейкая альтэрнатыва сённяшняму ўраду, альтэрнатыва Нацыянальнаму камітэту АДС, альбо, што гэта структура выконвае тыя ж функцыі, якія выконваў у 90-х гадах ценявы ўрад Генадзя Карпенкі, я не стаў бы.  Гэта можна разглядаць як нейкі Топ-10 ці Топ-20. Але ніякага дачынення нават да прэзідэнцкай выбарнай кампаніі мерапрыемства не мае.

- А як асабіста вы ставіцеся да прапановы ўзначаліць міністэрства фінансаў?

- Я буду прэзідэнтам Беларусі! Якое міністэрства фінансаў?! Гэта ўсе не мае дачынення да рэалій. Але добра, што сабраліся, паглядзелі адзін на аднаго, павіталіся.
 

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме