13:15 20.07.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Толькі 8,5% кніг у Беларусі выдаецца на беларускай мове
Як беларусаў адвучваюць спажываць інфармацыю на роднай мове, яскрава паказвае афіцыйная статыстыка.
Газеты
Самы высок і адсотак беларускамоўнасці сярод друкаваных выданняў у газет. З 693 газет, што былі выдадзеныя ў 2011 годзе , — 183 (26,4%) выдаюцца на беларускай мове . Аднак не выключана , што ў некаторых з і х выкарыстоўваюцца насамрэч дзве мовы — руская і беларуская . А вось рускамоўных газет — 506 (72%).
Адна газета выдавалася на англійскай мове , тры — на польскай .
Параўнай : У 2005 годзе на беларуская мове выдавалася 27% газет, на рускай — 72,2%.
Часопісы
Сярод часопісаў ды іншых перыядычных выданняў беларускамоўных 17,4%, а рускамоўных — 81%.
Усяго ў Беларус і ў 2011 годзе выдавался па-беларуску 160 з 918 часопісаў ды іншых перыядычных выданняў . Шэсць выданняў мелі англійскую мову , чатыры — польскую .
Параўнай : За шэсць гадоў колькасць беларускамоўных часопісаў вырасла на 40 адзінак , але з-за буйнога росту агульнай колькасці часопісаў, што выдаюцца ў апошнія гады, удзельная вага беларускамоўных перыядычных выданняў знізілася — у 2005 годзе яна складала 21,3%.
Кнігі
Вось дзе сітуацыя насамрэч крытычная. Узровень выдання беларускамоўных кніг і брашур не перавысіў у 2011 году 8,5% як па колькасці , так і па агульным накладзе .
Удзельная вага англамоўных кніг склала ў мінулым годзе 4,5% — больш за палову ад колькасці кніг, выдадзеных на адной з дзяржаўных моў Беларусі . Англамоўная літаратура займае трэцяе месца ў моўнай структуры кнігавыдавецтва Беларус і .
На першым месцы, зразумела, рускамоўныя выданні — 85,3%.
Параўнай : Пры агульным росце колькасці выдаваемых кніг колькасць беларускамоўнай літаратуры знізілася . У 2005 годзе ўдзельная вага беларускамоўных кніг складала 9,2%, у 2010-м — 8,6%.
Т элебачанне
З 6 745 гадзін тэлевяшчання на Першым нацыянальным канале толькі 317 гадзін (4,7%) было аддадзена ў 2011 годзе беларускамоўным праграмам.
На ўзроўні 4,8% па-бел аруску “гаворыць і паказвае” Другі нацыянальны канал (Лад) – 309 гадзін з 6 420.
Усе астатнія каналы, по дадзеных Белстату , увогуле не мел і перадач на беларускай мове .
Радыё
Белтэлерадыёкампанія дабірае беларускамоўныя гадзіны передачам і радыё . Першы канал беларускага радыё прысвяціў у 2011 годзе толькі 8 гадзін руск амоўным перадачам супраць 8752 беларускамоўных .
Канал «Культура» размеркаваў перадачы гэдак : 498 гадзін на рускай мове і 6802 гадзіны на беларускай .
Цалкам беларускамоўным з’яўляецца канал «Сталiца», а цалкам рускамоўным – Радыус- FM і радыё А НТ.
Калі ж падсумаваць колькасць гадзін вяшчання па ўсіх радыёканалах , дык суадносіны 56/42 на карысць беларускамоўнага .
+ Восем прыкмет русіфікацыі Беларусі
www.zautra.by
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме