21:15 24.04.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Тэст на сур
На фота:Станіслаў Багданкевіч
Сёння ў Мінску планавалася правесці другое паседжанне Грамадска-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта. Аднак яго ўжо другі раз перанеслі. Цяперашні перанос звязаны з хваробай Макея — так растлумачылі сітуацыю экспертам, якія ўваходзяць у ГКР, у Адміністрацыі прэзідэнта. У якасці новай даты называецца 30 красавіка.
Першае паседжанне Рады, якую ачоліў кіраўнік адміністрацыі Уладзімір Макей, прайшло 6 лютага. Удзел у ім прынялі шэраг прадстаўнікоў дэмакратычнага лагеру, што выклікала неадназначную рэакцыю. Другое паседжанне запланаванае як эканамічнае. Свае прапановы па выхаду з крызісу на ім збіраўся агучыць эканаміст Станіслаў Багданкевіч:
— Нашы прапановы — гэта выхад з крызісу, гэта рэфармаванне эканомікі, гэта адмова ад адміністацыйнай мадэлі. Інакш кажучы, трэба тэмінова адмовіцца ад давядзення заданняў па аб’ёмах вытворчасці, ад умяшальніцтва ў эканоміку па цэнаўтварэнні, па гандлі і г.д. І галоўны накірунак: развіваць унутрынацынальную эканоміку — перадусім малы і сярэдні бізнэс і сферу паслуг. Гэта павінна быць галоўнымi прыярытэтамi дзеля выхаду з крызіса.
Станіслаў Багданкевіч звяртае ўвагу, што ўрад таксама заўяляе пра лібералізацыю эканомікі, а таму разлічвае, што некаторыя прапановы ўсё ж будуць падтрыманыя органамі ўлады.
Палітолаг Аляксандр Патупа таксама планаваў агучыць на паседжанні Рады свае прапановы:
— Мой даклад досыць істотна адрозніваецца ад усіх іншых прапаноў, якія былі выненесеныя туды. Ён акцентаваны на пытанні метадалогіі дыялога паміж уладаю і незалежнымі экспертамі, партыямі, грамадскімі аб’яднаннямі і г.д. Мы павінны запускаць працэс лібералізацыі глыбока і, па магчымасці, незваротна — не так як у нас: гайкі закруціў, гайкі адкруціў.
Аляксандр Патупа яшчэ месяц таму ўнёс прапанову, каб на Радзе прысутнічалі прадстаўнікі незалежных выданняў. Але пакуль адказу на гэтую прапанову не было, што, на думку спадара Патупы, ёсць тэстам сур’ёзнасці намераў працы з Радай.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме