16:30 05.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Тэст на лібералізацыю
На этапе вылучэння прэтэндэнтаў у тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі для нас гэта хутчэй не столькі сама працэдура вылучэння, колькі тэст на лібералізацыю сітуацыі.
Менавіта таму Аб’яднаная грамадзянская партыя робіць стаўку на тых людзей, “крэдытныя” гісторыі якіх не даюць уладам ніякіх аргументаў, шанцаў не ўключаць іх у склад камісій. Таму што гэтыя людзі, працуючы ў свой час ці на адказных пасадах, ці ў парламенце, так ці інакш атрымоўвалі падтрымку альбо дзесяткаў тысяч выбаршчыкаў, або кіравалі тысячамі чыноўнікаў. Натуральна, што з вышыні іх грамадскага статуса гэта такая нізкая ступенька, што неабходна дзякаваць ім за грамадзянскую пазіцыю і згоду на ўдзел у камісіях.
А тое, што ўлады могуць не дазволіць ім палічыць галасы некалькіх соцен выбаршчыкаў, як раз і ёсць самым ясным адказам і грамадзянам унутры краіны, і міжнароднай супольнасці, на пытанне існуе лібералізацыя ў краіне, ці не.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме