17:00 08.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Тэрмін утрымання пад арыштам працягнуты

8-га снежня скончваецца чарговы тэрмін следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзімера Асіпенкі. Апошняе абвінавачванне, якое высунулі арыштаваным прадпрымальнікам Аўтуховічу і Асіпенку – гэта падрыхтоўка тэракту.
Аб тым, як ідзе следства, Рацыя пацікавілася ў адваката Аўтуховіча – Паўла Сапелкі:
- Следства практычна завершана, але тэрмін утрымання пад арыштам працягнуты да 8-га студзеня. Ён працягнуты для азнаямлення з матэрыяламі справы.
Па словах Паўла Сапелкі, абвінавачаныя і іх адвакаты азнаёміліся фактычна з паловай матэрыялаў крымінальнай справы. Пакуль усе матэрыялы не будуць вывучаныя, справа не можа быць перададзеная ў пракуратуру з далейшым накіраваннем яе ў суд.
Павел Сапелка таксама паведаміў, што амаль кожны дзень сустракаецца са сваім падабаронным і распавёў пра стан яго здароўя:
- У прынцыпе, па-ранейшаму. Адзінае, што хвалюе - пытанне стаматалагічнага пратэзавання, якое ўпарта нікім не вырашаецца. Ідзе перапіска, якая пакуль ніякіх вынікаў не прыносіць.
Обсудить новость на Форуме
5 августа 2026
| « | Август 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | |||||
| 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
| 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
| 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
| 31 |