13:15 19.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
“Таміфлю” актыўнейшы, але "Арпетол" — універсальнейшы
НДІ эпідэміялогіі сцвярджае, што беларускі "Арпетол" "актыўны і ў дачыненні да сезонных вірусаў грыпу, і ў дачыненні да пандэмічнага вірусу таксама". Але ў кампанію да імпартных "Таміфлю" і "Рылензы", рэкамендаваных Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя для барацьбы са свіным грыпам, "Арпетол" не трапіў. Спецыялісты СААЗ тлумачаць, што не вывучалі яго эфектыўнасць. Ці гэта так?
“Айчынны "Арпетол" не горшы, а паводле некаторых пазіцыяў нават лепшы за імпартны “Таміфлю”, — напісала ў аўторак “СБ” са спасылкай на адпаведныя даследаванні НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Няўжо "Арпетол" недаацэнены? Еўрарадыё звярнулася да заведуючай лабараторыяй НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Наталлі Грыбковай, якая кажа, што параўноўваць прэпараты немагчыма.
Наталля Грыбкова: “Я бы так не казала. Гэта абсалютна розныя прэпараты. Калі гаварыць пра супрацьвірусную актыўнасць, то, вядома ж, “Таміфлю” больш актыўны”.
Пра перавагу імпартнага "Таміфлю" над айчыннымі прэпаратамі гаворыцца і ў лісце Міністэрства аховы здароўя ад 12 лістапада. Дакумент заклікае выкарыстоўваць для барацьбы з грыпам менавіта "Таміфлю". Пры гэтым чыноўнікі спасылаюцца на адпаведныя рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Дарэчы, айчынны супрацьвірусны прэпарат "Рэмантадын" спецыялісты СААЗ лічаць абсалютна неэфектыўным. Гэта пацвярждае Еўрарадыё каардынатарка праграм Беларускага бюро СААЗ Вера Ільянкова. Эфектыўнасць "Арпетолу" СААЗ не вывучала, "Рэмантадын" — забракавала. Таму раіць толькі вядомыя "Таміфлю" ды "Рылензу".
Вера Ільянкова: "Увогуле, у прынцыпе, супраць грыпу існуе дзве групы прэпаратаў. Да першай адносіцца, напрыклад, "Рэмантадын". На дадзены момант даказана, што гэты прэпарат аніякім чынам не ўплывае, то бок вірус грыпу да яго ўстойлівы. А другая група прэпаратаў — яна называецца інгібітары-нейрамінідазы. Гэта "Тамавір" і "Занамавір", камерцыйныя назвы адпаведна — "Таміфлю" і "Рыленза". На дадзены момант даказана, што вось гэтыя прэпараты дзейнічаюць і яны эфектыўныя. Аніякіх іншых прэпаратаў ва ўсім свеце няма. Гэта адзіныя два прэпараты, якія выкарыстоўваюцца для лячэння”.
Спецыялістка НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі запэўнівае Еўрарадыё ў тым, што "Арпетол" таксама лечыць грып.
Наталля Грыбкова: “Актыўны і ў дачыненні да сезонных вірусаў грыпу, і ў дачыненні да пандэмічнага вірусу таксама актыўны. Ён, у прынцыпе, цалкам адпавядае патрабаванням да прэпаратаў, якія могуць быць ужытыя ў гэткі эпідэміялагічны перыяд”.
Паводле слоў спецыяліста, эфектыўныя і "Арпетол", і "Таміфлю". Аднак, заўважае Наталля Грыбкова, імпартны прэпарат хоць і больш актыўны, але мае вузейшую сферу для выкарыстання — непасрэдна для лячэння грыпу. "Арпетол" карысны і для прафілактыкі, і для лячэння, у тым ліку — пнеўманіі.
Наталля Грыбкова: "Арпетол", у адрозненне ад "Таміфлю", валодае яшчэ і функцыяй індукцыі інтэрферону. Гэта азначае неспецыфічныя абарончыя фактары арганізму падключаюцца — супраціўляльнасць арганізму падвышаецца”.
Дарэчы, СААЗ наогул не рэкамендуе ніякіх лекаў для прафілактыкі грыпу і прызнае, што "Таміфлю" загадзя прымаць бессэнсоўна.
Вера Ільянкова: “Аніякіх лекаў для прафілактыкі, я маю на ўвазе "Таміфлю", мы не рэкамендуем прымаць. Таму што гэта прэпарат, які выкарыстоўваецца для лячэння. Гэта супрацьвірусны прэпарат, які паводле механізму свайго дзеяння — задушвае актыўнасць вірусу. Таму прымаць яго, калі вірусу няма, бессэнсоўна: яму не будзе, на што ўздзейнічаць, — вы папросту яго з’ясце і ўсё”.
Дык, можа, варта НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі падзяліцца вынікамі сваіх даследаванняў з калегамі з СААЗ? Наталля Грыбкова гаворыць, што пра эфектыўнасць "Арпетолу" ў СААЗ ведаюць.
Наталля Грыбкова: “На нарадах СААЗ па грыпу гэтыя пытанні абмяркоўваюцца”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
8 ноября 2024
« | Ноябрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |