14:00 12.10.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Судаленка: Справа Працко не мае прававой перспектывы
12 Октября 2012, 12.21 | GOMELSPRING.ORG |
Cуддзя суду Савецкага раёну Гомеля Сяргей Уласаў адмяніў пастанову адміністрацыйнай камісіі адміністрацыі Савецкага раёну Гомеля, якая аштрафавала грамадзкага актывіста, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Працко на 100 тысяч рублёў — за продаж незалежнай газэты «Новы час» у «неўстаноўленым месцы». Справа накіравана у адміністрацыю раёну на новы разгляд.
Працко: “Суддзя пабачыў, што гэта не шараговая справа, мяне у суд прыйшлі падрымаць грамадскія ды палітычныя актывісты, сябра АГП, юрыст ЛеанідСудаленка меў намер прадстаўляць мае інтарэсы і законныя правы у судзе. І хоць суддзя не дапусціў да ўдзелу у справе майго прадстаўніка я лічу, што праўда на маім баку”.
Прысутнічаючы у судзе на баку раённай адміністрацыі юрысконсульт Андрэй Бандарэнка прасіў суд пакінуць у сіле іх рашэнне, пры гэтым на пытанне Аляксандра Працко якую норму заканадаўстава ён парушае гандлюючы газетамі, адказаць не змог.
У жніўні на Прывакзальнай плошчы Працко са 120 асобнікамі «Новага часу» затрымаў старшы лейтэнант міліцыі Дзяніс Новікаў. Да затрымання Працко паспеў прадаць толькі 5 газэт. Актывіста адвезлі ў Чыгуначны РАУС, а пасля ў апорны пункт міліцыі на вуліцу Чырвонаармейскую. Там капітан міліцыі Сяргей Паўлюшчанка склаў у дачыненьні да Працко адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 12.17 — парушэньне правілаў гандлю, а менавіта — гандаль у неналежным месцы. Пратакол міліцыя даслала ў адміністрацыйную камісію Савецкага раёну — па месцы жыхарства Аляксандра.
Юрыст Леанід Судаленка лічыць, што гэта справа для адміністрацыі раёну не мае прававой перспектывы, таму што заканадаўства не прадугледжвае атрымання дазволу ад раённых адміністрацыяў на месца продажу газэт і часопісаў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме